Праграма стажыровак Prague Civil Society Centre
Праграма распрацавана для ўзмацнення некамерцыйных арганізацый і рухаў ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, а таксама для развіцця міжнародных сувязяў і партнёрстваў паміж грамадзянскімі ініцыятывамі ў рэгіёне.
Стажыроўка можа быць накіравана на абмен вопытам, павышэнне кваліфікацыі або наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадзянскімі ініцыятывамі. Вы можаце выкарыстоўваць час у прымаючай арганізацыі, каб правесці даследаванне, напісаць справаздачу, кнігу, артыкул або запланаваць сумесную працу з партнёрамі. У рамках праграмы стажоры самастойна выбіраюць прымаючую арганізацыю ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, краінах Балтыі або на Балканах. Стажыроўка можа доўжыцца ад аднаго да двух месяцаў. Вы можаце выбраць зручны час у адзін з гэтых перыядаў: верасень-лістапад 2019 года або люты-май 2020 года.Хто можа падаць заяўку: грамадзянскія актывіст_кі, журналіст_кі, даследчы_цы з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, у якіх ёсць вопыт у сваіх галінах працы.Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2019 года.Падрабязнасці шукайце па спасылцы.