Лета з карысцю — лета з Human Lab!
Human Constanta запрашае ў праграму Human Lab, у межах якой вы зможаце разам з ментарскай падтрымкай каманды Human Constanta і іншых экспертаў_к, спецыялістаў_к прайсці шлях ад ідэі да рэалізацыі дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.
У межах Human Lab будуць даступныя наступныя блокі:
- пагружэнне ў сусвет Human Constanta (зваротнага шляху няма);
- базавыя веды (аб прынцыпах, метадах, інструментах працы па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў і сумесных дзеянняў);
- індывідуальная траекторыя навучання (праца з ментар(к)амі і камандай);
- распрацоўка і рэалізацыя дзеянняў па вырашэнні грамадскай праблемы.
Анкета для ўдзелу даступная па спасылцы. Прыём заявак да 5 ліпеня (23:59).