Адукацыйны візіт “Польшча і Беларусь: гісторыя і сучаснасць”
У сувязі з правядзеннем адукацыйнага візіту для актыўных беларусаў і беларусак, арганізацыя “Беларускі Дом” у Варшаве аб’яўляе прыём заявак на ўдзел.
Калі: 26-29 лістапада 2019
Дзе: Беласток, Польшча
Праграма візіту:
- гістарычная памяць;
- праца польскіх ВНУ у гістарычным накірунку;
- гістарычная публіцыстыка ў польскіх СМІ, наведванне рэдакцый і сустрэчы з журналістамі і журналісткамі;
- грамадскія арганізацыі і грамадская актыўнасць;
- лакальныя супольнасці і сустрэчы з іх лідарамі і лідаркамі;
- арганізацыі, якія займаюцца гістарычнай тэматыкай;
- сустрэчы з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі мясцовых уладаў;
- наведванне ўстаноў культуры;
- сустрэчы з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі беларускай меньшасці;
- сустрэчы з маладымі палітыкамі, прадстаўнікамі і прадстаўніцамі палітычных арганізацый.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- пунктуальнасць і ўдзел ва ўсіх сустрэчах згодна з праграмай падчас стажыроўкі.
Фінансавыя ўмовы:
арганізатар забяспечвае даезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў і ўдзельніц, пераклад з польскай мовы на беларускую падчас стажыроўкі ў Беластоку, а таксама ажыцяўляе візавую падтрымку.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Калі ёсць пытанні – пішыце на [email protected].
Дэдлайн – 8 лістапада.
Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі (!) кандыдатамі і кандыдаткамі. Сачыце за абвесткамі на старонках у сацыяльных медыя: