Міжнародны Дзень Правоў чалавека

Міжнародны Дзень Правоў чалавека

Сёння міжнародная арганізацыя CSO Partnership for Development Effectiveness запускае кампанію “Працуем разам па абароне правоў чалавека і грамадскай прасторы дзеля справядлівага і ўстойлівага Свету”.

Не толькі Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” бачыць сувязь паміж правамі чалавека і грамадскай прасторай, якая звужаецца ў шматлікіх краінах свету. Гэта змяншае магчымасці для дзеяння грамадскіх арганізацый, у тым ліку дзеля абароны правоў чалавека.

Еўрапейскі Моладзевы Форум, Савет Еўропы і іншыя міжнародныя арганізацыі бачаць небяспеку ў звужэнні грамадскай прасторы. На пераадоленне гэтай тэндэнцыі скіравана ініцыяваная РАДА Рэзалюцыя, якая была прынята 23 лістапада Еўрапейскім Моладзевым Саветам!