Privacy Day — 2020
1 лютага 2020 года ў Мінску ў стартап-хабе Imaguru некамерцыйная арганізацыя Human Constanta правядзе канферэнцыю аб прыватнасці Privacy Day-2020. Гэта аднадзённае бясплатнае мерапрыемства цалкам прысвечанае персанальным дадзеным.
Персанальныя дадзеныя – гарачая тэма апошніх гадоў. GDPR, які працуе з 2018 года, ужо прыняты ў першым чытанні беларускі «Закон аб абароне персанальных дадзеных», скандалы з Facebook, уцечкі дадзеных – усё гэта пастаянна абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках альбо сярод спецыяліста_к.
Privacy Day – магчымасць пагаварыць аб гэтых тэмах услых, пачуць розныя меркаванні, паспрачацца або знайсці аднадумцаў – у адным месцы і за адзін дзень.
Вы даведаецеся:
- як абараніць свае дадзеныя – лічбавыя навыкі 2020;
- як этычна выкарыстоўваць дадзеныя;
- маркетынг і персанальныя дадзеныя – час змяніць стратэгію;
- што прынясе новы беларускі закон карыстальні_цам і арганізацыям;
- дзеці і інтэрнэт;
- прыватнасць у разумных гарадах;
- карпаратыўная інфабяспека.
На працягу дня карыстальнікі і карыстальніцы змогуць атрымаць індывідуальную кансультацыю па бяспецы, а таксама прома-кансультацыі ад юрыдычных і кансалтынгавых арганізацый.
Каму будзе цікава?
Стартапам: для вас разбяруць галоўныя памылкі пачаткоўцаў і падкажуць, пра што варта не забыцца.
Юрыст_кам: раскажуць пра новыя законы і іх ужыванні.
Спецыяліст_кам па інфармацыйнай бяспецы: раскажуць пра кейсы ў Беларусі і не толькі.
Журналіст_кам: дадуць рэкамендацыі па выкарыстанню дадзеных у рабоце СМІ.
Карыстальні_цам: абмяркуюць тэмы, якія тычацца кожнага і кожнай – бяспека ў інтэрнэце, абарона сваіх дадзеных, распазнаванне асоб.
Партнёры канферэнцыі:
- Кансалтынгавая кампанія Data privacy office
- Юрыдычная фірма Sorainen
- Міжнародная кампанія па перадухіленні і расследаванні кіберзлачынстваў і махлярстваў з выкарыстаннем высокіх тэхналогій Group-IB
- Фонд ” масавыя камунікацыі»
- Партнёр Beer talk – Піваварная кампанія “Лідскае піва”
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце і ў мерапрыемствах у сацсетках Facebook і Вконтакте.
Удзел у канферэнцыі бясплатны, абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.