Стажыроўка ў Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі
Вы малады выпускнік ці выпускніца? Вам цікава даведацца больш аб рабоце дыпламатычнай місіі і аб тым, як прадстаўніцтва ЕС прадстаўляе інтарэсы і каштоўнасці ЕС у Беларусі?
Тады вам сюды! Стажыроўка тэрмінам да 6 месяцаў у дэпартаменце палітыкі, эканомікі, прэсы і інфармацыі Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, пачынаючы з красавіка ці траўня 2020 года.
Дэпартамент палітыкі, эканомікі, друку і інфармацыі дэлегацыі адказвае за распрацоўку аналізу і рэкамендацый для штаб-кватэры, звязаных з :
- палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя падзеі ў краіне, уключаючы пытанні, звязаныя з развіццём грамадзянскай супольнасці і становішчам у галіне правоў чалавека;
- знешняя палітыка і палітыка бяспекі Беларусі, у тым ліку ў кантэксце Усходняга партнёрства;
- сектаральныя пытанні, у прыватнасці якія тычацца гандлю і энергетычнай бяспекі.
Галоўная задача:
- збор дадзеных і аналіз сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у краіне;
- удзельнічаць ва ўнутраных і знешніх сустрэчах / мерапрыемствах і своечасова паведамляць пра іх;
- аказваць садзейнічанне працы дэпартамента па меры неабходнасці, у тым ліку ў дачыненні да інфармацыйных праектаў і візітаў у Рэспубліку Беларусь.;
- садзейнічанне ў правядзенні дэпартаментам даследаванняў і справаздачнасці па ўнутраных пытаннях у Рэспубліцы Беларусь;
- удзел і садзейнічанне ў падрыхтоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў па грамадскай дыпламатыі дэлегацыі ЕС;
- садзейнічанне ў распрацоўцы і ўкараненні інфармацыйна-камунікацыйных прадуктаў.
Кваліфікацыя або асаблівыя патрабаванні:
- вышэйшая адукацыя ў галіне міжнародных адносін, паліталогіі, праў, сацыялогіі, эканомікі;
- выдатныя веды англійскай мовы;
- добрае валоданне рускай мовай, веданне беларускай мовы;
- добрыя аналітычныя і рэдактарскія навыкі;
- цікавасць да спраў ЕС і палітыкі суседства;
- здольнасць працаваць у камандзе з увагай да дэталяў.
Як падаць заяўку?
На адрас электроннай пошты [email protected] неабходна даслаць наступныя дакументы:
- падрабязнае рэзюмэ Europass curriculum vitae (CV)
- суправаджальны ліст з апісаннем таго, чаму вы хочаце прыняць удзел у стажыроўцы ў ЕС
- бланк заявы
Калі ласка, напішыце ў тэме вашага ліста: Funded Traineeship – Political, Economic, Press and Information.
Важная інфармацыя
Перад падачай заяўкі вам неабходна вывучыць спецыялізаваны вэб-сайт, а таксама агульныя крытэрыі адбору на платную стажыроўку (артыкул 8 рашэння ADMIN (2017)28-платная стажыроўка)
Стажор ці стажорка будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю для пакрыцця выдаткаў на пражыванне. Усе выдаткі, звязаныя з паездкай ўнутры краіны, жыллё, віза, страхоўка павінны быць аплачаны самастойна.
Пасля ацэнкі ўсіх заявак з кандыдатамі і кандыдаткамі з шорт-ліста звяжуцца і запросяць на сумоўе. Кандыдаты і кандыдаткі, якія не ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць апавешчаныя па электроннай пошце. У выпадку, калі абраныя кандыдаты ці кандыдаткі не змогуць прадставіць неабходныя дакументы, яго/яе кандыдатура будзе адхіленая.