Стратэгія моладзевага сектара 2030
Напрыканцы студзеня Савет Еўропы абвесціў аб прыняцці Стратэгіі моладзевага сектара 2030.
Гэты дакумент абрамляе стратэгічны накірунак па развіцці моладзевага сектара для ўсіх 50 краін Культурніцкай Канвенцыі, у тым ліку Беларусі.
“Мы, Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА, шчыра вітаем азначаную Стратэгію і спадзяемся на інтэнсіфікацыю супрацы паміж усімі зацікаўленымі ў развіцці моладзі бакамі ў імплементацыі Стратэгіі.
Мы з вялікім задавальненнем знайшлі ў тэксце прапановы, якія наўпрост звязаны з пераадоленнем праблем ад Звужаючайся прасторы для моладзевых і грамадскіх арганізацый. Гэта тэма пастаянна агучваецца намі і стала асновай прынятай у лістападзе 2019 года Рэзалюцыі Еўрапейскага Моладзевага Форума”, – пракаментаваў Старшыня РАДА Зміцер Герыловіч.
Тэкст Рэзалюцыі вы можаце знайсці па спасылцы.