EMI 2020. Engage. Maintain. Improve
EMI 2020 распрацавана як 3-месячны навучальны курс для актывістаў і актывістак з рэгіёнаў Беларусі. Праграма пабудавана па прынцыпе змешанага навучання і прадугледжвае 3 вочныя сустрэчы і вэбінары ў перыяд з сакавіка па травень.
Асноўная мэта – развіццё кампетэнцый актывістаў і актывістак з рэгіёнаў Беларусі для ўзмацнення іх ролі ў агульнай структуры грамадзянскай супольнасці.
Для чаго вам праграма
- даць уяўленне аб падыходзе, заснаваным на правах чалавека, для працы ў грамадзянскім сектары;
- пазнаёміць з лепшымі практыкамі ўключэння грамадзян, падтрымання працы НДА і ініцыятыўных груп у Беларусі і за мяжой;
- развіць навыкі стратэгічнага планавання, арганізацыі працы каманды, працы з сацыяльнымі медыя;
- даць платформу для знаёмства рэгіянальных грамадзянскіх арганізацый/ініцыятыў/актывіст_ак і наладжвання далейшага супрацоўніцтва.
Праграма распрацавана і рэалізуецца шведскай міжнароднай арганізацыяй грамадзянскай супольнасці Forum SYD.
Усе выдаткі па пражыванню, харчаванню і транспарту пакрываюцца арганізатарамі.
Месца правядзення
Тры сесіі будуць праходзіць у Мінскім раёне або вобласці.
Асноўныя даты
- 26-29 сакавіка – першая вочная сесія
- 24-26 красавіка – другая вочная сесія
- 29-31 траўня – трэцяя вочная сесія
Працоўныя мовы
руская/беларуская і англійская (з магчымасцю перакладу).
Тэрмін падачы заяўкі – 1 сакавіка 2020 г.
Анкета па спасылцы.