Таксічныя адносіны з навакольным асяроддзем і як з іх выйсці
Ледавікі Антарктыкі таюць, лясы Аўстраліі гараць, ураджаі Афрыкі з’ядае саранча…
Здаецца, мы не маем дачынення да катаклізмаў, што адбываюцца на іншых кантынентах, але гэта не так.
Мы ўсе ўплываем на навакольнае асяроддзе і абіраем пазітыўны альбо негатыўны вектар гэтага ўплыву.
Можна часта пачуць, што нельга выкарыстоўваць пластык, неабходна раздзяляць смецце, эканоміць ваду і г.д.
- Навошта гэта рабіць?
- Якія наступствы маюць нашы паўсядзённыя звычкі?
Калі вам цікава даведацца, чаму так важна стаць eco-friendly менавіта зараз і якія крокі трэба зрабіць, каб перастаць шкодзіць навакольнаму асяроддзю, то дадзеная сустрэча для вас.
Прыходзьце на мерапрыемства Беларускіх Маладых Зялёных «Таксічныя адносіны з навакольным асяроддзем і як з іх выйсці».
28 лютага 18:00. Месца дашлюць пасля рэгістрацыі.
Анкета па спасылцы.