Прыміце ўдзел у даследаванні
Цэнтр гарадскіх ініцыятыў праводзіць вывучэнне актуальных праблем моладзі Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Моладзь – гэта чулы індыкатар змен, якія адбываюцца ў грамадстве, а каштоўнасныя арыентацыі маладых людзей шмат у чым вызначаюць будучыню грамадства і краіны.
Калі вам ад 14 да 35 гадоў, вы жыхар_ка Магілёва ці іншых гарадоў/ раёнаў Магілёўскай вобласці – прыміце ўдзел у даследаванні.
Аналіз адказаў дапаможа пры планаванні і арганізацыі публічных, адукацыйных мерапрыемстваў, розных святаў, што ў выніку разнастаіць наша жыццё.
Задачы даследавання:
- вызначэнне прычын, якія перашкаджаюць самарэалізацыі моладзі
- выяўленне жадання ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці
- ацэнка задаволенасці арганізацыяй свайго вольнага часу сярод сучаснай моладзі
Справаздача аб выніках даследавання будзе апублікавана і даступна анлайн.
Для ўдзелу ў даследаванні неабходна запоўніць анкету да 10 красавіка.
Запаўненне анкеты зойме не больш за 10 хвілін.
Апытанне ананімны, пытанні, акрамя полу, узросту і раёна пражывання, з’яўляюцца неабавязковымі.
Калі ў вас з’явяцца пытанні і прапановы, пішыце [email protected].