Шчырыя размовы пра атамную энергетыку: Мінулае. Сучаснасць. Будучыня
![Шчырыя размовы пра атамную энергетыку: Мінулае. Сучаснасць. Будучыня](https://rada.fm/wp-content/uploads/2020/03/27.png)
ГА “Экадом” і Цэнтр развіцця эфэктыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” плануюць мерапрыемства “Шчырыя размовы пра атамную энергетыку: Мінулае. Сучаснасць. Будучыня”.
![Дизайн без названия-6](https://rada.fm/wp-content/uploads/2020/03/Dizai--n-bez-nazvaniya-61.png)
Арганізацыі просяць дапамогі ў пошуку людзей, тым ці іншым чынам звязаных з атамнай энэргетыкай і непасрэдна самой аварыяй на ЧАЭС.
Шукаюць герояў і гераінь, якія хацелі б падзяліцца сваім досведам па тэме:
- работнікаў лабараторыі радыяцыі
- людзей, які звязаныя з будаўніцтвам АЭС у Астраўцы
- перасяленцаў з забруджаных тэрыторый
- тых, хто вывучае атамную энэргетыку/ядзерную фізіку
- ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС
- медыкаў, якія працавалі з пацярпелымі
- удзельнікаў і ўдзельніц праграм па лячэнні і аздараўленні пасля аварыі на ЧАЭС
![Дизайн без названия-5](https://rada.fm/wp-content/uploads/2020/03/Dizai--n-bez-nazvaniya-51.png)
Калі вы ведаеце такіх людзей, падзяліцеся іх кантактамі праз пошту [email protected].