Covid-19 і бяспека АЭС

Covid-19 і бяспека АЭС

8 красавіка міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік пацвердзіў, што 15 работнікаў АЭС атрымалі станоўчы вынік на Covid-19. 

Беларуская антыядзерная кампанія, у якую ўваходзіць сяброўская арганізацыя РАДА ГА “Экадом”, падрыхтавала заяву з прапановай аб пераносе запуску АЭС, які быў запланаваны на травень 2020 года, у сувязі з сітуацыяй Covid-19 у краіне і сярод работнікаў АЭС.

«Мы, Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, падзяляем занепакоенасць сітуацыяй, звязанай з пускам першага рэактара атамнай станцыі ў неспрыяльных умовах пандэміі COVID-19 і заклікаем улады адкласці пуск да нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі і свеце. 15 хворых працаўнікоў станцыі былі выяўлены 8 красавіка, але невядома, колькі яшчэ будзе выяўлена цягам наступных дзён. Больш за 100 чалавек правяраюць зараз.У такой сітуацыі запускаць АЭС небяспечна, бо немагчыма гарантаваць неабходную колькасць супрацоўнікаў для працы станцыі. У той жа час абмежаванні з-за карантыну ў Расіі могуць паўплываць на дапамогу і падтрымку ў выпадку надзвычайнай сітуацыі» – кажа Старшыня РАДА Зміцер Герыловіч.

Даведка: Беларуская антыядзерная кампанія (БАЯК) — гэта грамадская кампанія, у якой удзельнічаюць ГА “Экадом”, Беларуская партыя “Зялёныя”, грамадская кампанія “Астравецкая атамная — гэта злачынства”, рух “Навукоўцы за бяз’ядзерную Беларусь”, і іншыя арганізацыі, актывіст_кі і эксперт_кі. Асноўная мэта кампаніі — бяз’ядзернае развіццё Беларусі, а таксама і суседніх з ёй краін або тэрыторый. БАЯК назірае за будаўніцтвам БелАЭС і вядзе яго незалежную экспертную крытыку з 2009 года.