“Далучайся!” – новая праграма для моладзі ад Цэнтра гарадскіх ініцыятыў стартуе ў Магілёве
Моладзь – гэта чулы індыкатар змен, якія адбываюцца ў грамадстве, а яе каштоўнасныя арыентацыі шмат у чым вызначаюць будучыню грамадства і краіны. Важна зразумець, чаго хоча сучасная моладзь, якія пытанні хвалююць, і даць ёй магчымасці развівацца.
Мэта праграмы “Далучайся!” – гэта развіццё грамадскага ўдзелу моладзі ў Магілёве і вобласці праз комплекс мерапрыемстваў.
Праграма ўключае адукацыйныя, трэнінгавыя і даследчыя блокі:
- курсы “Асновы правы і Правы чалавека” і “Дэбаты і асновы крытычнага мыслення”
- навучанне ў Акадэміі крэатыўнай моладзі “CreatiWe”
- Тыдзень моладзі ” MogilevYouthWeek”
- Форум моладзі “Youth BarCamp”
І гэта яшчэ не ўсё!
Падчас праграмы вы падвысіце лідарскія якасці, распрацуеце новыя і патрэбныя моладзевыя ініцыятывы, абмяркуеце магчымасці супрацоўніцтва для дасягнення лепшага выніку.
Над распрацоўкай праграмы працавала каманда каардынатараў і каардынатарак ЦГІ і моладзевых актывістаў і актывістак Магілёва і вобласці. Гэта школьнікі і школьніцы, студэнты і студэнткі, працуючая моладзь. У кожнага і кожнай ёсць досвед працы ў міжнародных, рэспубліканскіх, грамадскіх і іншых арганізацыях, што дазволіла падрыхтаваць мерапрыемствы, якія закранаюць важныя і дыскусійныя для моладзі пытанні.
Сачыць за навінамі і анонсамі ўсіх мерапрыемстваў можна на старонцы праграмы.
Праграма рэалізуецца Цэнтрам гарадскіх ініцыятыў у партнёрстве з міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).