Конкурс міні-праектаў TANDEM-VI
Конкурс праводзіцца ў межах праекта “Тандэм VI – Супрацоўніцтва для развіцця мясцовых супольнасцей і ўдзелу грамадзян у мясцовым самакіраванні ў Беларусі”.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца арганізацыі грамадзянскай супольнасці, мясцовыя органы ўлады, ініцыятыўныя групы грамадзян.
Віды дзейнасці, якія могуць быць падтрыманы ў рамках міні-праекта:
- дзеянні, накіраваныя на развіццё і ўмацаванне мясцовага самакіравання і грамадзянскай супольнасці, на актывізацыю ўдзелу грамадзян у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння
- дзеянні ў сферы аховы навакольнага асяроддзя і экалогіі, добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў і транспартнай сеткі
- дзеянні, накіраваныя на вырашэнне пытанняў мясцовага значэння ў сферы адукацыі і культуры, спорту, адпачынку і турызму, аховы і адраджэння культурна-гістарычнай спадчыны
Меркаваны тэрмін рэалізацыі міні-праектаў (уключаючы час іх рэгістрацыі): з 1 студзеня па 30 лістапада 2021.
Падрабязней пра ўмовы конкурсу чытайце тут.
Тэрмін падачы заявак разам з бюджэтам: з 1 чэрвеня па 30 жніўня да 24:00.