Тыдзень грамадзянскай адукацыі “Мастацтва жыць разам”
Сем краін, сем дзён, анлайн і афлайн, конкурсы і крэатыўныя мерапрыемства – далучайцеся да напаўнення праграмы Тыдня і запрашайце сваіх калег і каляжанак!
Мерапрыемствы Тыдня пройдуць 5-11 кастрычніка 2020 г. паралельна ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Расіі і Украіне.
Мэтамі Тыдня, які ладзіцца Усходне-Еўрапейскай Сеткай грамадзянскай адукацыі (EENCE), з’яўляюцца:
- фарміраванне паважлівага стаўлення да правайдэраў грамадзянскай адукацыі праз дэманстрацыю патэнцыялу і папулярызацыю лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў рэгіёне.
- дэманстрацыя патэнцыялу і лепшых практык правайдэраў з краін Усходняга Партнёрства і Расіі ў сферы грамадзянскай адукацыі;
- умацаванне супрацоўніцтва паміж сябрамі EENCE і іншымі правайдэрамі грамадзянскай адукацыі;
- актуалізацыя тэмы грамадзянскай адукацыі ў публічным дыскурсе ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама ў Расіі
- пошук новага зместу і новых форм грамадзянскай адукацыі ва ўмовах пандэміі COVID-19.
Для каго?
Арганізацый, экспертаў і экспертак і ўсіх іншых зацікаўленных асоб, якія працуюць у сферы грамадзянскай адукацыі, адукацыі ў галіне дэмакратычнай грамадзянскасці, адукацыі ў галіне правоў чалавека або ў сумежных галінах (мэты ўстойлівага развіцця, гендарная роўнасць, міжкультурны дыялог і г. д.).
Праграма Тыдня грамадзянскай адукацыі будзе складацца з мясцовых, агульнанацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў.
Якія мерапрыемствы можна заяўляць у праграму Тыдня?
Канферэнцыі, лекцыі, круглыя сталы, семінары, трэнінгі, прэзентацыі, выставы, конкурсы і іншыя мерапрыемствы, якія будуць дэманстраваць разнастайнасць тэм, мэтавых груп, фарматаў грамадзянскай адукацыі, спрыяць папулярызацыі грамадзянскай адукацыі і яе правайдэраў у краінах Усходняга Партнёрства і ў Расіі.
Заяўляйце сваё мерапрыемства, запоўніўшы форму заяўкі да 15 верасня 2020 г.
Звярніце ўвагу, што чым раней будзе пададзеная ваша заяўка – тым хутчэй інфармацыя пра ваша мерапрыемства з’явіцца на вэб-старонцы Тыдня, дзе будзе створана інтэрактыўная мапа і база звестак пра мерапрыемствы, заяўленыя ў праграму Тыдня.
У выпадку, калі заяўленае вамі мерапрыемства будзе адабрана ў праграму Тыдня, не пазней, як да 01.10.2020 з вамі звяжацца нацыянальны каардынатар, разам з якім вы будзеце ўзгадняць далейшыя крокі па падрыхтоўцы мерапрыемства. Арганізатары Тыдня таксама забяспечаць інфармацыйную падтрымку ўсіх мерапрыемстваў, з якіх будзе складацца праграма Тыдня.
Крытэрыі адбору мерапрыемстваў:
- адпаведнасць місіі EENCE;
- скіраванасць на развіццё грамадзянскіх кампетэнцый;
- адпаведнасць каштоўнасцям грамадзянскай адукацыі / адукацыі для дэмакратычнай грамадзянскасці.
Чаму варта заяўляцца на ўдзел у Тыдні?
- па-першае, гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць разам з іншымі беларускімі арганізацыямі актуальнасць і важнасць грамадзянскай адукацыі, пашырыць аўдыторыю сваіх праграм і праектаў, паказаць свой патэнцыял і пазнаёміцца з новымі партнёрамі!
- па-другое, гэта магчымасць бліжэй пазнаёміцца з працай найбуйнейшай у рэгіёне Усходняга Партнёрства сеткай грамадзянскай адукацыі – EENCE, а ў перспектыве – і далучыцца да яе дзейнасці!
- па-трэцяе, самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня атрымаюць магчымасць заявіцца на ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Берліне, якую ў лістападзе бягучага года ладзяць нашыя партнёры з NECE (Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі).
- па-чацьвёртае, вы атрымаеце інфармацыйную падтрымку, прамацыйныя матэрыялы Тыдня, доступ да базы звестак пра ўдзельнікаў Тыдня з розных краін, а ў некаторых выпадках – і арганізацыйную дапамогу ў правядзенні вашых мерапрыемстваў.
Падрыхтоўкай Тыдня грамадзянскай адукацыі ў Беларусі займаецца кансорцыюм беларускіх арганізацый-сябраў EENCE, у які ўваходзяць:
- Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“,
- Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы,
- Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар“,
- Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ“.
- Установа “Лабараторыя інавацыйных праектаў”
Дададтковая інфармацы:
Тыдню грамадзянскай адукацыі будуць папярэднічаць тры конкурсы:
- Конкурс рэкламных відэаролікаў па грамадзянскай адукацыі, якія адлюстроўваюць праблемы грамадзянскай адукацыі з пункту гледжання як яго правайдэраў, так і людзей, на якіх яна аказала значны ўплыў. Далучайцеся.
- Конкурс плакатаў па грамадзянскай адукацыі, скіраваны на тое, каб прадстаўнікі тых мэтавых груп, якія раней былі па-за сістэмай грамадзянскай адукацыі (напрыклад, мастакі, дызайнеры), змаглі стаць часткай працэсу грамадзянскай адукацыі і спрыяць фармаванню грамадзянскай ідэнтычнасці праз выяўленчае мастацтва. Далучайцеся.
- Конкурс лепшых онлайн-практык грамадзянскай адукацыі. У гэтую намінацыю мы запрашаем падаваць свае онлайн курсы, вэбінары, мабільныя дадаткі, квізы, адукацыйныя падкасты, відэа і іншыя аналагічныя “прадукты”, вялікую патрэбу ў якіх прадэманстравала сітуацыя, звязаная з пандэміяй COVID-19. Далучайцеся.
Пераможцы конкурсаў будуць узнагароджаны падчас Тыдня грамадзянскай адукацыі.
Кантакты:
Калі вы хочаце быць у курсе апошніх навін EENCE і даведацца больш пра мерапрыемствы EENCE, далучайцеся на Facebook і наведайце сайт EENCE.
Засталіся пытанні?
Пішыце: [email protected] (Вольга Мельнік – Менеджэр па камунікацыях у межах Тыдня грамадзянскай адукацыі) або нацыянальнаму каардынатару ў Беларусі: [email protected] (Андрэй Ляўко).