Варкшоп “(Не)даступны анлайн: што рабіць?”
На варкшопе мы абмяркуем магчымыя рашэнні для інклюзіўнасці анлайн-мерапрыемстваў на этапе іх падрыхтоўкі і правядзення.
Мы не абяцаем вам гатовых вырашэнняў – некаторыя бар’еры для анлайн-ўдзелу дастаткова сур’ёзныя, структурныя – іх нельга памяняць сіламі адной групы або арганізацыі. Пры гэтым мы хочам прыцягнуць вашу ўвагу да бар’ераў. Тады мы зможам лепш прадставіць, з якімі складанасцямі сутыкаюцца людзі па той бок манітора.
У выніку удзелу ў варкшопе вы:
- атрымаеце ўяўленне пра бар’еры да ўдзелу ў анлайн-мерапрыемствах людзей з уразлівых груп (людзей з інваліднасцю, сталага веку, падлеткаў, людзей, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі хатняга гвалту і інш.);
- абмяркуеце спосабы пераадолення бар’ераў;
- зможаце вызначыць, што з магчымых вырашэнняў падыходзіць для вашай дзейнасці.
Калі: 16 чэрвеня 2020
Час: 17:00 – 19:00
Дзе: платформа Zoom
Варкшоп разлічаны на прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, якія хочуць зрабіць свае анлайн-мерапрыемствы больш інклюзіўнымі.
Варкшоп пройдзе ў інтэрактыўнай форме, таму важна магчымасць удзельнічаць з уключанымі мікрафонам і камерай, зручней удзельнічаць з выкарыстаннем кампутара.
Рэгістрацыя абавязковая і адкрыта да 21:00 15 чэрвеня па спасылцы.
Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц абмежаваная, таму рэгістрацыя можа быць закрыта раней. Калі ласка, запаўняйце форму ў тым выпадку, калі ўпэўнены, што ў вас атрымаецца прысутнічаць.
Калі вы запоўніце форму, то 16 чэрвеня вам прыйдзе ліст з пацверджаннем і спасылкай на канферэнцыю ў Zoom.
Арганізатары варкшопа: Цэнтр разціцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопісам CityDog.by у межах ініцыятывы “ALL Inclusive”.