Набор на Акадэмію Рэгіянальных Лідэраў 2020

Беларускі Дом у Варшаве сумесна з Цэнтрам Гарадскіх Ініцыятыў аб’яўляе набор на Акадэмію Рэгіянальных Лідэраў, якая адбудзецца у ліпені-жніўні 2020. Акадэмія будзе складацца з трох адукацыйных сесій на розныя тэмы ў розных рэгіёнах Беларусі.
Галоўныя мэты Акадэміі:
- развіццё кампетэнцый, накіраваных на эфектыўнае планаванне і рэалізацыю праектаў лакальных актывістаў і актывістак, натхняльныя прыклады паспяховага актывізму і лепшай камунікацыі паміж актывістамі/актывісткамі і ініцыятывамі
- развіццё кампетэнцый, накіраваных на павышэнне якасці ўзаемадзеяння актывістаў і актывістак з іх мэтавымі групамі
- развіццё кампетэнцый, арыентаваных на PR-праекты і сацыяльна значныя ініцыятывы
- пабудова механізмаў узаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады
У праграме:
- прэзентацыя паспяховых ініцыятываў і праектаў у Беларусі
- уводзіны ў планаванне і кіраванне праектамі
- пошук ідэй для рэалізацыі праектаў у рэгіёнах
- камунікацыя з партнёрамі, пошук і прыцягненне мясцовых рэсурсаў
- сацыяльныя сеткі, месенджары і СМІ
- інструменты вывучэння праблем і патрэб мэтавых груп
- дызайнерскае мысленне як новы падыход у планаванні праектаў
- распрацоўка ідэй і ініцыятыў, якія актывісты і актывісткі смогуць рэалізаваць у сваіх рэгіенах
Даты сесій:
- 10-12 ліпеня
- 18-19 ліпеня
- 25-26 ліпеня
Сесіі пройдуць у розных кутках Беларусі. Для таго, каб быць адабраным ці адабранай у слухачы Акадэміі, неабходна пацвердзіць свой удзел ва ўсіх 3 сесіях.
Для таго каб стаць удзельнікам ці ўдзельніцай, неабходна запоўніць анлайн-анкету.
Дэдлайн падачы заявак 29 чэрвеня да 12.00. Арганізатары і арганізатаркі звяжуцца толькі (!) з адабранымі кандыдатамі і кандыдаткамі 4 ліпеня. Калі вы маеце нейкія пытанні, можаце звяртацца [email protected].