Конкурс дызайну паштовак салідарнасці
У межах ініцыятывы «Майстэрня паштовак салідарнасці» Беларуская Праваабарончая Школа абвяшчае конкурс дызайнаў друкаванай прадукцыі (паштоўкі, канверты) для далейшага друку і выкарыстання ў акцыях падтрымкі і салідарнасці з усімі затрыманымі ў час выбарчай кампаніі.
Арганізатары_кі ініцыятывы абяруць 5 дызайнаў і надрукуюць партыю паштовак ці канвертаў. Астатнія эскізы паштовак і канвертаў будуць выкладзены у адкрыты доступ для друку іншымі ініцыятывамі і арганізацыямі з мэтай выказвання падтрымкі і салідарнасці вязням.
Пераможцы атрымаюць:
- друк прадукцыі з пазначэннем аўтарства (калі вы гэтага хочаце)
- набор фірмовай мерч-прадукцыі Беларускай Праваабарончай Школы
- удзел у запісы прома-відэа (калі вы гэтага хочаце)
Дэдлайн падачы эскізаў — 30 чэрвеня 23:55.
Больш інфармацыі па спасылцы.