Назіранне за выбарамі 2020 – як далучыцца?
Назіранне за выбарамі – гэта цалкам законная грамадская актыўнасць. Яна дае магчымасць праверыць, ці сумленна праходзяць у нас выбары, і атрымаць займальны досвед.
Назіранне дазваляе “зазірнуць за кулісы” выбараў і з першых шэрагаў убачыць, як праходзяць розныя этапы выбарчага працэсу, пра якія ходзіць столькі разнастайных чутак.
Незалежнае назіранне – простая і эфектыўная форма ўдзелу звычайных людзей у кантролі за прыняццем істотных рашэнняў як на мясцовым узроўні, так і у межах усёй краіны.
Як вы можаце далучыцца?
- Сябры РАДА “Грамадзянскі форум” запрашаюць у каманду назіральнікаў і назіральніц.
Запоўніць анкету можна па спасылцы.
- Кампанія “Праваабаронцы назіраюць за выбарамі” працягваюць набор назіральнікаў і назіральніц за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў.
Кампанія незалежнага назірання за выбарамі прэзідэнта 2020 года ладзіцца праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Беларускім Хельсінкскім Камітэтам. Мэтай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках назірання.
Шукаюць назіральнікаў і назіральніц, якія змогуць сачыць за тым, што адбываецца на ўчастках краіны ў асноўны дзень выбараў (9 жніўня) і, па магчымасці, падчас датэрміновага галасавання. Таксама асобную ўвагу варта будзе надаць маніторынгу падліку галасоў, каб затым даць ацэнку адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу.
Заяўка па спасылцы.
- Набор назіральнікаў і назіральніц за судовымі пасяджэннямі (дапамога па аператыўнаму збору інфармацыі пра ход судовых працэсаў і пра іх вынікі) Вясна. Правы чалавека ў Беларусі:
Пішыце @marinikiforova (Telegram) ці на скрыню [email protected].
Стаць назіральнікам можа кожны: і той, у каго ўжо ёсць адпаведны досвед, і той, для каго гэта будзе ўпершыню. Далучайся і назірай!