Псіхалагічны анлайн-курс для беларусаў і беларусак
Як прыйсці ў нармальны эмацыйны стан пасля падзей лета 2020?
Псіхалагічны анлайн-курс для беларусаў і беларусак “Я спраўляюся!” навучыць пражываць складаныя эмоцыі і дапаможа самастойна спраўляцца з імі ў будучыні.
Для каго гэты курс?
Анлайн-курс будзе карысны, калі вы:
- адчуваеце моцную трывогу і “заліпаеце” на навінах
- не можаце сканцэнтравацца на працы і звычайных справах
- сталі горш спаць і забываеце паесці
- у вас парушыўся звыклы рытм жыцця
- адчуваеце, што сталі больш раздражняльныя
- вам складана мець зносіны з людзьмі з іншым меркаваннем
- адчуваеце страх перад невядомасцю
- турбуецеся аб блізкіх
- і нават калі лічыце: «як-небудзь абыдзецца», «іншым дапамога больш патрэбна»
Пасля курса вы зможаце:
- лепш разумець, што з вамі адбываецца, а значыць, больш эфектыўна спраўляцца са складанымі эмацыйнымі станамі
- часцей заставацца ўключанымі ў паўсядзённае жыццё
- знізіць негатыўны ўплыў доўгага стрэсу
- “перазагрузіцца”, здабыць новыя сэнсы
- больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць з іншымі
- знаходзіць асабістыя рэсурсы
Курс бясплатны.
Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.