Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі”
Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” прапануе падтрымку арганізацыям і ініцыятывам для рэалізацыі праектаў, накіраваных на ўзмацненне ролі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў прасоўванні і абароне інтарэсаў грамадзян.
Праекты павінны адпавядаць наступным тэматычным прыярытэтам:
- грамадзянская супольнасць і мясцовае самакіраванне
- маніторынг дзеянняў дзяржавы грамадзянскай супольнасцю
- развіццё чалавечага патэнцыялу (уключаючы культуру і грамадзянскую адукацыю)
- бізнес-асяроддзе
- экалогія і зялёная эканоміка
Заяўкі, пададзеныя не пазней за 10 студзеня 2021, будуць разгледжаны ў першую чаргу, а ўхваленыя праекты змогуць пачаць працу ўжо ў лютым. Далей заяўкі будуць прымацца і разглядацца на сталай аснове. Для мікрагрантаў памер падтрымкі складзе ад 1 да 5 тысяч еўра, для мінігрантаў – ад 5 да 15 тысяч еўра. Працягласць праектаў не павінна перавышаць 12 месяцаў.
З дадатковай інфармацыяй, формамі заявак, адукацыйнымі матэрыяламі і адказамі на часта задаваныя пытанні можна пазнаёміцца на сайце праграмы www.cs4b.info.