Diplomacy Talks Academy
Diplomacy Talks Academy — гэта 1-месячны праект з удзелам лепшых экспертаў і экспертак у галіне міжнародных адносін і дыпламатыі.
Адна частка Акадэміі — тэарэтычная. Падчас гэтай часткі ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць даведацца больш аб дыпламатыі, палітыцы, працы ўрада, бягучым стане міжнародных спраў і магчымасцях кар’ернага росту ў гэтых абласцях.
Другая частка — практычная. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць практыкаваць тое, што яны даведаліся, прымаючы ўдзел у дыскусіях, мадэлях і дэбатах. Ствараючы пляцоўку для дыскусій паміж дыпламатамі і дыпламанткамі і моладдзю, мы ставім сабе мэту выпрацаваць разуменне магчымых варыянтаў працы ў міжнародных арганізацыях і інстытутах.
Фармат уключае ў сябе чатыры тыдні семінараў з удзелам высокакваліфікаваных спецыялістаў і спецыялістак, якія падзеляцца сваімі ўсебаковымі ведамі і дадуць удзельнікам і ўдзельніцам магчымыя рашэнні існуючых праблем, а таксама адкажуць на пытанні, якія неабходна вырашыць.
Кожны тыдзень будзе прысвечаны пэўнай арганізацыі або установе — НАТА, ААН, Еўрапейскаму Саюзу або Савету Еўропы, якія будуць прадстаўлены вядомымі экспертамі ці экспертакмі разам з прадстаўніком ці прадстаўніцай моладзі.
Калі
- 8 лютага 2021 – 4 сакавіка 2021 — адукацыйная праграма
- 11 сакавіка 2021 – 26 красавіка 2021 — праграма настаўніцтва
Дэдлайн падачы заяўкі — 3 лютага 2021 года (23:59 CET).
Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы.