“Бяспечней, калі ласка!”
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае на серыю адукацыйных варкшопаў “Бяспечней, калі ласка!” для ЛГБТК + з Мінска і рэгіёнаў, якія гатовыя стаць эксперт_камі ў сваім рэгіёне і дапамагаць іншым ініцыятывамі ствараць больш бяспечныя і адчувальныя для ЛГБТК+ персон прасторы і мерапрыемствы.
Трэнінг уключае дзве двухдзённыя сустрэчы ў Мінску:
- 6-7 лютага
- 13-14 лютага
Для ўдзельні_ц з рэгіёнаў прадугледжана пакрыццё выдаткаў на пражыванне, харчаванне і праезд.
Хто можа прыняць удзел у трэнінгу?
- Актывіст_кі, які працуюць з ЛГБТК + у Беларусі
- Валанцёр_кі праектаў, які працуюць з ЛГБТК + у Беларусі
Абавязковая ўмова ўдзелу — правядзенне мерапрыемства (пры падтрымкі ментара_к) у сваім рэгіёне з ужываннем ведаў, атрыманых у працэсе ўдзелу ў трэнінгу.
Што ўключае ў сябе навучанне?
- сесіі з эксперт_камі аб падыходах у працы з адчувальнымі тэмамі
- навучанне інтэрактыўным метадам працы з групамі
- сесія аб тым, як ствараць мерапрыемствы крэатыўна
- падтрымка ментара_к
Што трэба зрабіць для ўдзелу?
Запоўніць анкету да 4 лютага (чацвер) 12.00.
Пацверджанне ўдзелу і падрабязную праграму мы вышлем 4 лютага ўвечары.