“Грамадзянскі форум” запрашае
Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя “Грамадзянскі Форум” — адзін з флагманаў грамадскага моладзевага руху Беларусі.
Місія “Грамадзянскага форуму” – распаўсюджванне ліберальных каштоўнасцей у беларускім грамадстве, садзейнічанне самарэалізацыі беларускай моладзі ў грамадска-палітычнай сферы.
Менавіта таму на мерапрыемствах арганізацыі ўздымаюцца важныя і актуальныя тэмы. Не верыце – глядзіце самі!
S.A.Y.– трэнінг: развівай навыкі публічных выступаў з «Грамадзянскім форумам»
Трэнінг пройдзе пад Мінскам 13-14 сакавіка (афлайн), дакладнае месца будзе паведамлена адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.
Профіль ўдзельні_цы:
- пражывае ў Беларусі
- ад 16 да 31 гадоў (без выключэнняў)
- жадае не толькі вучыцца, але і па вяртанні дзяліцца ведамі з іншымі, арганізаваўшы свой уласны дэбат-клуб
Умовы ўдзелу:
Арганізатары пакрываюць харчаванне, пражыванне, а таксама 75% кошту праезду ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Унёсак удзелу складае 10 беларускіх рублёў (ідзе на частковае пакрыццё кошту праезду).
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 1 сакавіка.
Падрабязнасці па спасылцы.
Беларускія партыі: метамарфозы 2021
Якое значэнне маюць палітычныя партыі ў вырашэнні грамадскіх праблем? Ці можа грамадства абысціся без партый? Якія змены ў дзейнасці існуючых партый будуць у 2021 годзе?
Калі вас цікавяць дадзеныя пытанні, то мерапрыемства ад “Грамадзянскі форум” як раз тое, што вам трэба!
Жыхароў і жыхарак горада Магілёва запрашаюць на чарговы паблік-ток у рамках цыкла “Сустрэчы заўсёднікаў”.
Арганізатары імкнуцца да стварэння рэгіянальнай супольнасці экспертаў і экспертак, актывістаў і актывістак з неабыякавых гараджан і гараджанак, здольных і жадаючых уплываць на рашэннее праблем двара, горада, краіны.
Гэтым разам на сустрэчы абмяркуецца роля палітычных партый у беларускім грамадстве і будучыя змены ў партыйным спектры краіны.
Мерапрыемства адбудзецца 25 лютага (чацвер) з 18:30 да 21:00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена за дзень да мерапрыемства ўдзельнікам і ўдзельніцам, якія зарэгістраваліся.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.
Палітычныя дайджэсты Liberal view
Liberal view – штомесячныя агляды ад “Грамадзянскага форуму” пра сітуацыю ў краіне і навіны Беларусі (агляду ўжо амаль год).
Каранавірус, палітычны крызіс у Беларусі – самае галоўнае вы можаце знайсці ў дайджэстах па спасылцы.