Першы Моладзевы форум Люблінскага трохкутніка
Платформа Публічної Дипломатії запускае першы Моладзевы форум Люблінскага трохкутніка сумесна з 4 нацыянальнымі моладзевымі саветамі: Polska Rada Organizacji Młodzieżowych PROM, LiJOT, Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА і National Youth Council of Ukraine – NYCUkraine.
Асноўная тэма форуму: “Моладзевы Люблінскі трохкутнік: быць ці не быць?”.⠀⠀
Форум з’яўляецца пляцоўкай для ўдзелу моладзі ў агульных дыскусіях па пытаннях моладзевай палітыкі і перспектыў супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці ў 4 краінах.
Мэты Форуму:
- абмеркаваць стварэнне моладзевага Люблінскага трохкутніка
- стварыць парадак дня YLT на 2021 год
- вызначыць асноўныя вынікі і мэты YLT
- стварыць сетку моладзевых лідараў_к з 4 краін (Беларусь, Літва, Украіна, Польшча)
- стварыць працоўныя групы па асноўных тэмах YLT
Парадак Форуму:
9 красавіка – дзень панэльных дыскусій.
Асноўныя дакладчыкі і дакладчыцы – нацыянальныя каардынатары і каардынатаркі Люблінскага трохкутніка, кіраўнікі і кіраўніцы нацыянальных моладзевых саветаў Украіны, Польшчы, Літвы і Беларусі, а таксама эксперты і эксперткі з універсітэтаў, няўрадавых арганізацый і дзяржаўнага сектара.
10 красавіка – дзень працоўных груп.
6 груп маладых людзей, якія будуць вывучаць патэнцыяльныя механізмы супрацоўніцтва ў выбраных галінах і разважаць пра будучыя праекты.
Працоўныя групы:
- універсітэцкая група па сацыяльных навуках
- універсітэцкая група тэхнічных навук
- група акадэмічных абменаў
- група моладзевых саветаў
- група ідэалагічных моладзевых арганізацый
- міжнародная валанцёрская група
Дэдлайн: 8 красавіка 23:59
Рэгістрацыя па спасылцы: http://bit.ly/YLT_forum_registration