Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі”
Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” прапануе падтрымку арганізацыям і ініцыятывам для рэалізацыі праектаў, накіраваных на ўзмацненне ролі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў прасоўванні і абароне інтарэсаў грамадзян і грамадзянак.
Праекты павінны адпавядаць наступным тэматычным прыярытэтам:
- грамадзянская супольнасць і мясцовае самакіраванне
- маніторынг дзеянняў дзяржавы грамадзянскай супольнасцю
- развіццё чалавечага патэнцыялу (уключаючы культуру і грамадзянскую адукацыю)
- бізнес-асяроддзе
- экалогія і зялёная эканоміка
Для мікрагрантаў памер падтрымкі складае ад 1 да 5 тысяч еўра, для мінігрантаў – ад 5 да 15 тысяч еўра.
Працягласць праектаў не павінна перавышаць 12 месяцаў.
Заяўкі прымаюцца і разглядаюцца на сталай аснове як мінімум да канца другога квартала 2021 года. Бліжэйшы разгляд заявак Ацэначнай камісіяй праграмы адбудзецца ў пачатку траўня. Ухваленыя праекты змогуць пачаць працу ўжо ў канцы гэтага месяца.
Каб заяўка патрапіла на бліжэйшы разгляд, рэкамендуецца даслаць праектную прапанову да 25 красавіка 2021 года.
З дадатковай інфармацыяй, формамі заявак, адукацыйнымі матэрыяламі і адказамі на частыя пытанні можна пазнаёміцца на сайце праграмы www.cs4b.info.