Заява БНМС “РАДА” ў сувязі са стральбой у Пермскім універсітэце
Раніцай 20 верасня ўзброены былы студэнт напаў на Пермскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт. Злачынца ў ваеннай форме адкрыў стральбу ў кампусе, пасля чаго зайшоў у корпус ВНУ. З-за таго, што здарылася, студэнты выскоквалі з вокнаў. Многія забарыкадаваліся ў аўдыторыях.
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” ад імя беларускай моладзі выказвае свае спачуванні ўсяму рускаму народу ў сувязі з жудаснымі падзеямі 20-га верасня. У гэты момант мы выказваем сваю ўзрушанасць і глыбокую засмучанасць гэтымі жудаснымі падзеямі. Мы падзяляем смутак па ахвярам і спачуваем сем’ям загінуўшых. Мы жадаем усім параненым хутчэйшага выздараўлення.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць да салідарызацыі, фасілітацыі падтрымкі прадстаўнікоў розных моладзевых груп, асабліва акцэнтуючыся на ўцягванні неасацыяванай моладзі, каб быць упэўненымі ў адстойванні дэмакратычных каштоўнасцей, ахове правоў чалавека і фарміраванні большай уцягнутасці моладзі ў працэсы грамадзянскага актывізму.