Курс Youthink для моладзевых актывістаў і актывістак
Навучальная праграма для лідараў і лідарак моладзевых арганізацый і ініцыятыў па авалоданні практыкамі і кампетэнцыямі будучыні ад Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” і Задзіночання беларускіх студэнтаў.
Адукацыя, арыентаваная толькі на атрыманне ведаў, — учорашні дзень. Курс Youthink дапаможа вам атрымаць і прапампаваць кампетэнцыі, якія падвысяць якасць вашай працы (і нават жыцця) прама зараз.
Праграма курса Youthink будзе складацца з анлайн і афлайн частак.
Вас чакаюць анлайн-заняткі з экспертамі і эксперткамі ў фармаце інтэрактыўных трэнінгаў. Ніякай вады — толькі актуальныя і практыкаарыентаваныя веды, якія дапамогуць падвысіць якасць вашай працы / актывізму прама зараз.
Каляндар анлайн-сустрэч (час па Мінску):
- 22.11 (панядзелак) 19:00 — Уводны трэнінг-знаёмства
- 25.11 (чацвер) 19:00 — Асабісты брэнд
- 02.12 (чацвер) 19:00 — Практычны занятак па прасоўванні ўласнага брэнда / арганізацыі ў сацыяльных сетках
- 09.12 (чацвер) 19:00 — Практычны занятак па тайм-мэнэджменту
- 16.12 (чацвер) 19:00 — Камунікацыя ў камандзе і з мэтавай аўдыторыяй
- 23.12 (чацвер) 19:00 — Крэатыўнае мысленне ў справе: спосабы генерыравання ідэй
Другая частка праграмы — афлайн-сустрэча ў лютым ва Украіне для фармавання сумесных/індывідуальных праектаў на авалоданне ці прасоўванне навыкаў будучыні. Арганізатары_кі забяспечваюць усе звязаныя з удзелам у афлайн-мерапрыемстве выдаткі.
Каб падаць заяўку на ўдзел — запоўніце, калі ласка, форму.
Дэдлайн падачы заявак — 19 лістапада ўключна.