Мір. Роўнасць. Правы чалавека.

Мір. Роўнасць. Правы чалавека.

Тыдзень адукацыйных дзеянняў 14-23 сакавіка 2022 года

Вайна, рэпрэсіі, блізкія пад абстрэламі – цяжка зараз думаць пра нешта яшчэ, але важна захаваць і падтрымаць сябе ў гэтыя складаныя дні. Каманда арганізатараў_ак упэўненыя, што каштоўнасці і самаразвіццё могуць стаць такімі апорамі для клопату аб саміх сабе, таму запрашаюць да размоваў пра важныя тэмы.

Пра што

У гэты тыдзень вас запрашаюць паразмаўляць пра такія тэмы як філасофія каштоўнасцяў правоў чалавека, гісторыя іх узнікнення, правы чалавека і ваенныя канфлікты, розныя формы дыскрымінацыі.

Хто

Гэты Тыдзень у Беларусі ініцыюе праваабарончая каманда Human Constanta. Сёлета ў падрыхтоўцы да іх далучыліся Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Экадом, ініцыятывы “Больш цела“, “Пароўну” і “ІншыЯ“. Мы далучаемся да Тыдняў ад Еўрапейскага аб’яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.

Што будзе

У рамках Тыдня пройдуць лекцыі, гульні, трэнінгі, кінапаказы – за актуальнай афішай сачыце ў тэматычным інстаграме.

Ужо дакладныя мерапрыемствы:

14 сакавіка (панядзелак) 19:00 па менскім часе анлайн – лекцыя ад філасафіні Вольгі Шпарагі “На шляху да правоў чалавека: ад ідэалаў гуманізма да абароны чалавечай годнасці”.

У рамках лекцыі мы закранём шэраг гістарычных падзей і паспрабуем разам разабрацца, чаму чалавечая годнасць і правы чалавека выступаюць найважнейшымі арыенцірамі сучаснага жыцця практычна ў любой кропцы зямнога шара.

Рэгістрацыя па спасылцы


15 сакавіка (аўторак) 19:00 па менскім часе анлайн – лекцыя ад праваабаронцы Дзмітрыя Макарава “Як з’явіліся Human Rights?”.

У рамках лекцыі мы паразважаем пра тое, калі і чаму з’явіліся правы чалавека, чаму мы называем гэта рэвалюцыйным і цывілізацыйным прарывам, якая роля Беларусі і Украіны ў гэтых працэсах, а таксама наколькі гэта ўсё актуальна цяпер – калі мы назіраем яшчэ адну вайну ў цэнтры Еўропы.

Рэгістрацыя па спасылцы


16 сакавіка (серада) 18:30 па літоўскім часе ў Вільні – прэзентацыя настольнай гульні “Веру-Няверу” ад новай ініцыятывы “ІншыЯ”.

Рэгістрацыя па спасылцы да 15 сакавіка


18 сакавіка (чацвер) 19:00 па мінскім часе анлайн – семінар ад прафесара ўніверсітэта Ліверпуля (Вялікабрытанія) Канстанціна Дзегцярова «Ці маўчыць права, калі размаўляюць гарматы?».

Падчас семінара ў інтэрактыўным фармаце ўдзельні_цы і лектар абмяркуюць, якія правы застаюцца ў людзей падчас узброеных канфліктаў і ці могуць міжнародныя трыбуналы чымсьці дапамагчы падчас супрацьстаянняў.

Рэгістрацыя па спасылцы


20 сакавіка (нядзеля) 19:00 па менскім часе анлайн – трэнінг ад ініцыятвы “Пароўну” на тэму “Як гендэрныя стэрэатыпы ўплываюць на наша жыццё”.

Падчас сустрэчы мы абмяркуем, што такое гендэрныя стэрэатыпы і якую ролю яны займаюць у нашым жыцці; якімі бываюць гендэрныя стэрэатыпы, ці ўсе яны негатыўныя і чым адрозніваюцца ад традыцый; што кожн_ая з нас можа зрабіць у барацьбе супраць гендэрных стэрэатыпаў».

Рэгістрацыя па спасылцы


23 сакавіка (серада) 19:00 па менскім часе анлайн – мерапрыемства ад ініцыятывы «Больш цела» на тэму «Любоў да сябе і свайго цела: дыскусія і практычныя парады».

Падчас анлайн-івента мы абмяркуем “стандарты прыгажосці” для мужчын і жанчын і іх уплыў на грамадства; вывядзем практычныя парады для выхаду на шлях да прыняцця свайго цела; разглядзім існуючыя практыкі па прадухіленні РХП (разладу харчовых паводзінаў) ».

Рэгістрацыя па спасылцы


Спіс будзе дапаўняцца!

Як далучыцца:

Акрамя ўдзелу ў івентах вы можаце зрабіць у рамках Тыдня (14-23 сакавіка) тэматычны пост у інстаграме ў якасці падтрымкі міру, роўнасці і правоў чалавека з хэштэгамі #peace #невайне #nowar #humanrights #правычалавека #РозныяРоўныя і пазнакай старонкі @roznyjarounyja.