Кейсы дыскрымінацыі беларусаў і беларусак за мяжой пасля пачатку вайны ва Украіне
Ініцыятыва Com In сумесна з беларускімі праваабаронцамі запусціла форму для збору кейсаў дыскрымінацыі беларусаў і беларусак за мяжой пасля пачатку вайны ва Украіне.
Форма была створана ў сувязі з тым, што з моманту пачатку вайны ва Украіне 24.02.2022 павялічылася колькасць выпадкаў ціску ці парушэння правоў грамадзян_ак Беларусі толькі праз іх грамадзянства.
Заклікаем вас запоўніць форму, калі вы самі сутыкнуліся з ціскам ці парушэннем правоў альбо калі вы сталі сведка_й такіх сітуацый.
Форма збірае ананімныя гісторыі беларусак і беларусаў, якія ўжо сутыкнуліся з дыскрымінацыяй. Мы збіраем кейсы для таго, каб папярэдзіць распаўсюджванне дыскрымінацыі і не дапусціць яе негатыўных наступстваў у будучым.
Што ўжо зроблена на дадзены момант:
- Створана петыцыя на рускай і беларускай мовах супраць ксенафобіі і дыскрымінацыі беларусаў і беларусак:
- По-русски – https://chng.it/rBVVZkbcmr
- In English – https://chng.it/vkJnX9VBYx
2. Падрыхтаваны папярэднія вынікі апытання.
Беларусы і беларускі супраць вайны!