Правы моладзі і спосабы іх абароны: Call to Protect – Practice
Eastern Europe Studies Centre разам з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА», імкнучыся садзейнічаць паглыбленню ведаў маладых беларусаў і беларусак у галіне правоў моладзі і механізмаў іх абароны, запрашаюць вас узяць удзел у варкшопе «Правы моладзі: Call to Protect – Practice».
“Правы моладзі: Call to Protect – Practice” – гэта двухдзённы афлайн курс па правах моладзі для маладых актывістаў і актывістак ва ўзросце ад 18-35 гадоў.
Варкшоп пройдзе ў афлайн фармаце, узяць удзел у ім могуць беларусы і беларускі, якія жывуць не толькі ў Літве, але і ў іншых краінах. Арганізатары_кі пакрываюць выдаткі на ўдзел у мерапрыемстве.
У рамках варкшопа прадугледжана магчымасць стварэння ментарскіх праектаў.
У мэтах бяспекі, лектары і лектаркі будуць указаны толькі ў фінальнай версіі праграмы на самім варкшопе ў Вільнюсе.
Дата і час: 11-12 красавіка 2022 г
Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц: 8-10 чалавек, ва ўзросце ад 18-35 гадоў.
Месца: афлайн, г. Вільня
Мова воркшопа: руская і беларуская
Праграма мерапрыемства:
11 красавіка
- 10:00-10:30: Уводзіны. Агульнае знаёмства
- 10:30-12:00: Полісі і адвокасі кампаніі: лепшыя практыкі
- 12:00-12:30: Перапынак
- 12:30-14:00: Права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і праўдзівую інфармацыю: кейс “Экадом супраць Беларусі”
- 14:00-14:30: Перапынак
- 14:30-16:30: Міжнародныя праваабарончыя альтэрнатыўныя даклады і рэзалюцыі па правах чалавека: практыка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”
- 17:00-17:30: Заключная частка
12 красавіка
- 10:00-11:00: Правы моладзі ў Беларусі – справа студэнтаў_ак
- 11:00-11:30: Перапынак
- 11:30-13:30: Case law – абмеркаванне ментарскіх праектаў
- 13:30-14:00: Заключная частка
Дэдлайн падачы заявак – 3 красавіка ўключна.
Праект ажыццяўляецца ў партнёрстве з Пасольствам Нідэрландаў у Варшаве.