Набор у Школу развіцця супольнасцяў

Набор у Школу развіцця супольнасцяў

Ментарская праграма развіцця супольнасцяў “паЧАТак” запрашае вас прайсці навучанне ў Школе.

Школа накіравана на развіццё розных навыкаў (soft skills) актывістаў і актывістак з Беларусі, якія гатовыя ўкладвацца ў фармаванне ўстойлівасці сваіх груп.

У школе вы даведаецеся пра:

  1. Гендарная роўнасць: стэрэатыпы аб ролі жанчын і мужчын у супольнасцях.

    Успомнім, што ў Беларускай рэвалюцыі 2020 жаночы твар, і пагаворым пра тое, як жанчынам не абясцэньваць сваю дзейнасць.
  2. Інклюзія: як мы выключаем розных удзельнікаў_ніц, не заўважаючы гэтага.

    Зразумеем, чаму важна ўключаць у сваю дзейнасць прадстаўнікоў _іц розных сацыяльных груп, і якія запатрабаванні мы не ўлічваем пры арганізацыі падзей.
  3. Фасілітацыя: як арганізаваць працэс у супольнасці, каб дамовіцца аб агульных мэтах.

    Разбяром інструменты фасілітацыі для вызначэння і ўзгаднення каштоўнасцей, бачання і мэт у супольнасці.
  1. Камунікацыя і канфлікты: маўчаць нельга вырашаць.

    Даведаемся, якія патрэбы стаяць за канфліктамі, якія ёсць інструменты для вырашэння сітуацый напружання ў групе.
  2. Каманда, ролі і прыняцце рашэнняў.

    Якія ролі могуць быць у камандзе/супольнасці. Як дапамагчы ўдзельніку_цы вызначыць сваю зону адказнасці. Механізмы прыняцця рашэнняў.
  3. Структурны падыход: дзе браць рэсурсы на нашыя ідэі.

    Абмяркуем, што такое структурны падыход да дзейнасці і чаму гэта важна. Даведаемся аб донарах і як з імі ўзаемадзейнічаць.
  4. Гарадская мадэрацыя: людзі, бізнес і дзярж.органы – як пачуць адзін аднаго.

    Як арганізаваць працэс абмеркавання паміж рознымі структурамі і пры гэтым знайсці агульнае рашэнне?
  1. Псіхалагічная ўстойлівасць: клопат пра сябе, кіслародная маска.

    Разбяром практыкаванні і методыкі, якія дазваляюць захоўваць псіхалагічную ўстойлівасць і папаўняць свой рэсурс.

Курс складаецца з 8 лекцый, звязаных агульнай лініяй развіцця патэнцыялу мясцовых і тэматычных супольнасцяў Беларусі, аднак лекцыі дастаткова аўтаномныя, і таму кожны_ая ўдзельнік_ца можа выбраць свой набор тэм для вывучэння.

Працягласць навучання: 1 месяц.
Фармат: zoom вэбінары, 2 лекцыі на тыдзень – серада і пятніца ў 19.30 па Мінску.
Старт курса – 22 красавіка 2022г.

Дэдлайн падачы заявак – да 15 красавіка, а аб выніках набору паведамяць не пазней за 20 красавіка.

Рэгістрацыя