Гадавіна тэракта ў мінскім метро. Як гэта звязана з тэмай смяротнага пакарання?

Гадавіна тэракта ў мінскім метро. Як гэта звязана з тэмай смяротнага пакарання?

Сёння гадавіна тэракту ў Мінскім метро.

Вельмі часта інфармацыя і ўзгадкі пра гэтыя трагічныя падзеі ідуць у сувязі з кейсам Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, прыгавораных да смяротнага пакарання. Як адбываліся тыя падзеі і як яны звязаныя з тэмай смяротнага пакарання?

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда:

«Справа па абвінавачванні Уладзіслава Кавалева сапраўды стаіць асобна ад многіх кейсаў, па якіх выносіліся смяротныя прысуды і па якіх мы працавалі ў межах кампаніі. Я кажу толькі пра Уладзіслава, бо ў межах нашай кампаніі мы працавалі менавіта па яго сітуацыі, менавіта разам з яго сваякамі быў падрыхтаваны зварот у Камітэт ААН па правах чалавека.

Кейс стаіць асобна па-першае таму, што за гэтай справай стаіць лёс і жыцце Уладзіслава, смяротны прысуд у адносінах якога быў вынесены і прыведзены ў выкананне ў вельмі кароткі час без магчымасці касацыйнага абскарджвання ў судзе другой інстанцыі.

Андрэй Палуда

Па-другое, вінаватасць Уладзіслава, працэсс разгляду справы, вынікі разляду выклікалі шматлікія пытанні не толькі ў правабаронцаў, але і ў грамадства цалкам. Як паказчык, менавіта пасля прывядзення ў выканне гэтага смяротнага прысуду, незалежнымі сацыялагічнымі даследаваннямі ўпершыню ў гісторыі апытанняў было зафіксавана перавышэнне колькасці староннікаў адмены смяротнага пакарання над апанентамі.

Трэцці момант датычны таго, як маці Уладзіслава, Любоў Іванаўна, змагалася за жыццё свайго сына, а пасля атрымання дакументаў аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду за рэабілітацыю яго імя ў вачах людзей і за адмену гэта ганебнага віда пакарння.

Варта адзначыць, што зварот ў Камітэт ААН па правах чалавека быў разгледжаны ў рэкордна кароткі тэрмін — менш за год. Камітэт прызнаў, што следства праводзілася са шматлікімі памылкамі, да Кавалёва прымянялася фізічная сіла і прымус даваць паказанні супраць сябе, парушалася прызумцыя невінаватасці, суд не быў бесстароннім і, галоўнае, было парушана права на жыццё. Гэты жахлівы выпадак, звязаны з выбухам у менскім метро, з’яўляецца трагедыяй для ўсяго нашага грамадства: для сваякоў тых, хто загінуў, хто быў паранены, прыгавораны і растраляны. На мой погляд, ён патрабуе дадатковага раследавання і пераасэнсавання».

Пачытаць больш пра гэту справу можна па спасылцы.

Крыніца Смяротнае пакаранне ў Беларусі.