Адукацыйны курс Youth SuperPower
OEEC запускае адукацыйны курс для моладзі Youth SuperPower. Тут маладыя людзі змогуць прапампаваць свае навыкі самаклопату, самарэалізацыі (і не толькі!). І знайсці сваю суперсілу.
У курсе можна будзе даведацца пра:
- фінансавую пісьменнасць;
- крытычнае мысленне;
- навыкі самаклопату;
- прамоўніцтва і вядзенне спрэчак;
- медыяпісьменнасць;
- лічбавую пісьменнасць;
- правы чалавека;
- інклюзіўную мову.
А яшчэ ў Youth SuperPower будзе арганізаваны вечар-нэтворкінг пра крутыя адукацыйныя магчымасці і speed friending.
Што яшчэ важна ведаць пра курс?
Анлайн-курс пройдзе з 10 траўня па 8 чэрвеня 2022 года.
10 траўня (аўторак) з 19:30 па 21:30 па мінскім часе адбудзецца ўстановачная сустрэча, на якой вы пазнаёміцеся адзін з адным бліжэй. Воркшопы будуць праходзіць па панядзелках і серадах у вячэрні час.
Заяўкі на курс прымаюцца да 8 траўня ўключна.