Набор удзельнікаў і ўдзельніц на трэнінг для трэнераў і трэнерак
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трэнінг для трэнераў і трэнерак.
Трэнінг для трэнераў і трэнерак — гэта афлайн-курс, які дазволіць вам атрымаць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі пра тое, як стварыць і правесці сваё адукацыйнае мерапрыемства метадамі нефармальнай адукацыі.
Вы даведаецеся пра:
- тэхналогіі стварэння мерапрыемстваў нефармальнай адукацыі
- інструменты для афлайн і анлайн мерапрыемстваў
- метады працы з групай і яе дынамікай
- скразныя каштоўнасці і іх улік у адукацыйных мерапрыемствах
Гэты трэнінг будзе цікавы і карысны тым, хто:
- хоча развіваць сябе ў якасці трэнера / трэнеркі нефармальнай адукацыі;
- хоча даведацца больш пра метадалогію нефармальнай адукацыі;
- хоча развіць новыя і карысныя кампетэнцыі;
- хоча навучыцца перадаваць свае веды іншым.
Трэнінг адбудзецца з 11 па 15 траўня ў Літве (афлайн). Арганізатары_кі пакрываюць транспартныя выдаткі, ежу і пражыванне.
Апошні тэрмін прыёму заявак:
- у каго няма Шэнгенскай візы – 3 траўня (ўключна);
- у каго ёсць Шэнгенская віза – 6 траўня (ўключна).
Адказы на ўсе анкеты будуць высланы не пазней за 8 траўня.
Па ўсіх пытаннях можна пісаць на электронную пошту [email protected].