Школа маладых рэфарматараў 2022
Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022. Ваша магчымасць паглыбіць свае веды пра рэформы і даведацца, як зрабіць краіну лепшай!
Што такое Школа маладых рэфарматараў? Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай. Школа пройдзе з 18 жніўня па 10 верасня.
Для каго?
Для амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў, якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.
Што будзе адбывацца?
- 20 лекцый пра рэформы, беларускае грамадства, палітыку, эканоміку і шмат чаго цікавага
- Праца ў камандах разам з крутымі ментарамі і ментаркамі
- Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаны на адукацыйнае мерапрыемства, якое пройдзе афлайн!
Вы даведаецеся больш пра рэформы і навошта яны патрэбны, разбярэцеся, як выглядае беларускае грамадства, прааналізуеце, што адбываецца з беларускай унутранай палітыкай і якімі павінны быць знешнія сувязі.
Вас таксама навучаць рабіць пераканальную інфаграфіку, пісаць захапляльныя артыкулы, складаць рэзюмэ, прасоўваць сваю дзейнасць у сацыяльных сетках ды распавядуць, як пабудаваць кар’еру ў даследчых інстытутах.
Падавайце заяўкі да 15 жніўня. І далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў!