Паглыблены тэматычны курс па Правах чалавека
Беларуская Праваабарончая школа аб’яўляе набор на Паглыблены тэматычны курс па Правах чалавека!
Праграма курса складаецца з 3 сесій, на якіх разглядаюцца асноўныя тэарэтычныя моманты Правоў чалавека, а таксама прапрацоўваюцца практычныя навыкі і soft skills.
Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў праваабарончай і грамадскай сферах.
Курс разлічаны на 3 месяцы (ліпень – верасень 2022 года), навучанне будзе адбывацца ў змяшаным фармаце: анлайн і афлайн сесіі з вывучэннем навучальных матэрыялаў і праходжаннем тэставання.
Для каго
Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь (18 – 39 год, пры наяўнасці высокай матывацыі і рэкамендацый узроставыя межы могуць быць пашырыныя) незалежна ад месца актуальнага знаходжання.
Працоўныя мовы ўсіх актыўнасцяў: беларуская і руская.
Выкладчыкі_цы праграмы – прадстаўнікі_цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты_кі ў галіне правоў чалавека і права.
Ад удзельнікаў_ц будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях, у сувязі з чым арганізатары_кі просяць прэтэндэнтаў_к уважліва прааналізаваць і ацаніць свае магчымасці паўнавартаснага ўдзелу ў праграме.
Пра праграму курса
Асноўныя адукацыйныя блокі праграмыАрганізатары_кі імкнуцца да гнуткасці праграмы, таму па запытах асобныя блокі могуць быць дапоўнены / зменены.
- Механізмы абароны правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях: тэорыя і практыка.
- Правы чалавека ў Беларусі. Агляд і аналіз актуальнага стану правоў чалавека.
- Права на выказванне меркавання. Свабода слова і Мова варожасці.
- Права на неўмяшальніцтва ў прыватнае і сямейнае жыццё. Інфармацыйная і фізічная бяспека.
- Права на жыцце, свабода ад катаванняў, жорсткага, бесчалавечага або зневажальнага годнасць абыходжання i пакарання. Дакументаванне катаванняў.
- Практычныя аспекты зваротаў ў міжнародныя органы, у тым ліку ў Камітэт ААН па правах чалавека.
- Аспекты абароны правоў і інтарэсаў уразлівых груп (жанчыны, дзеці, ЛГБТК+ супольнасць, моладзь, людзі з інваліднасцю і інш.)
- Пабудова стратэгічных дзеянняў у абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.
- Міжнароднае гуманітарнае права.
- Смяротнае пакаранне ў Беларусі і аспекты абаліцыянісцкага руху ў свеце.
- Прасоўванне і праца з устойлівасцю ініцыятываў у абарону правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў.
- Іншыя тэмы і тэматыкі, звязаныя з правамі чалавека і грамадскімі інтарэсамі, актуальныя для сучаснай Беларусі.
Дэдлайн падачы заявак: 8 ліпеня.