Афлайн-семінар для маладых беларускіх журналістаў-пачаткоўцаў

Афлайн-семінар для маладых беларускіх журналістаў-пачаткоўцаў

Ты зараз у Еўропе, маеш невялікае анлайн-кам’юніці і хацеў_ла б адтачыць свае журналісцкія навыкі, але ў цябе няма часу на паўнавартаснае навучанне? 

International Media Academy IMA з Берліна запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4-дзённы семінар “Стварэнне сетак, абарона інфарматараў” у Варшаве. Семінар пройдзе з 22 па 25 верасня

Заяўку на ўдзел можна падать анлайн па гэтай спасылцы.

Семінар арыентаваны на маладых беларускіх журналістаў-пачаткоўцаў.  

Тэмы семінара: 

  • асноўныя аспекты кібербяспекі – у зносінах з калегамі і каляжанкамі, інфарматарамі і інфарматаркамі, а таксама на сацыяльных платформах; 
  • журналісцкія формы і жанры падачы матэрыялу; 
  • тэхнікі інтэрв’ю; 
  • крытэрыі незалежнай журналістыкі. 

Акрамя таго, на семінары вас чакае: 

  • практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі; 
  • крэш-курс па канструктыўнай журналістыцы; 
  • практычнае заданне. 

Вынікі гэтага практычнага задання ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць абмеркаваць на сустрэчы выпускнікоў і выпускніц напрыканцы кастрычніка 2022 года ў Варшаве. 

Кантэкст: 

Пасля падзей у жніўні 2020 шмат незалежных журналістаў і журналістак пакінулі Беларусь. Таксама выехалі і журналісты-пачаткоўцы, блогеры і блогеркі, стваральнікі і стваральніцы медыя-кантэнту. Цяпер яны вымушаны асвятляць падзеі і жыццё ў краіне, знаходзячыся за яе межамі. Гэта стварае асаблівыя ўмовы працы. У такіх умовах вельмі важна падвышаць дасведчанасць аб кібер-бяспецы, а таксама працягваць развіваць уласныя медыя-скілы. 

Умовы падчас семінара: 

Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць з трэцяй краіны, арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц семінара прадугледжаны грошы на кішэнныя выдаткі і ланчы. Абавязковая ўмова пакрыцця ўсіх выдаткаў і выплата кішэнных грошай – наведванне ўсіх дзён семінара. 

Мова семінара: беларуская, руская. 

Кантакт для сувязі: [email protected]   

Арганізатары: International Media Academy IMA у партнёрстве з Медыя Акадэмія. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў  Германіі. 

Заяўка на ўдзел

Апошні дзень падачы заявак: 1 верасня 2022 года ўключна. 

Арганізатары_кі звяртаюць вашу ўвагу: нягледзячы на тое, што ў форме запытваюцца аб узроўні валодання рознымі навыкамі і ведамі, гэта не вызначальны фактар пры адборы заявак. Гэта інфармацыя дапаможа арганізатарам_кам выбудаваць такую праграму семінара, якая ў найбольшай ступені адпавядала б вашым патрэбам.