Трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак

Трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц на трэнінгі па распрацоўцы праектаў і напісанні праектных заявак, якія адбудуцца ў верасні 2022 года.

У межах трэнінгаў ўдзельнікі і ўдзельніцы азнаёмяцца з логікай планавання праектаў, змогуць ператварыць ідэю ў жыццяздольны праект, набудуць навыкі складання якаснай праектнай заяўкі і атрымаюць парады ад экспертаў і экпертак.

БДПЧ ладзіць два тренінгі:

  1. Афлайн-трэнінг 9-11 верасня для тых, хто знаходзіцца ў Вільні або мае магчымасць прыехаць за уласны кошт. Транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу не будуць пакрывацца арганізатарамі.
  2. Анлайн-трэнінг,  які будзе складацца з трох сесій 16, 22 і 27 верасня.

Прграма і іншая падрабязная інфармацыя пра трэнінгі будзе дасланая адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.

Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгах?

Да ўдзелу ў трэнінгах запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека і маюць недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга. Перавага будзе наддавацца тым, хто не прымаў удзел у падобным навучанні.

Як трапіць на трэнінгі?

Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу ў Вільні 9-11 верасня неабходна запоўніць заяўку па спасылцы не пазней за 29 жніўня. Пра вынікі адбору ўдзельнікаў і ўдзельніц мы паведамім не пазней за 1 верасня. Звярніце ўвагу, арганізатары НЕ пакрываюць транспартныя выдаткі і пражыванне падчас трэнінгу.

Каб далучыцца да анлайн-трэнінгу 16, 22 і 27 верасня, запоўніце форму заяўкі да 2 верасня (уключна). Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 5 верасня.

Кантакты

Па пытаннях, звязаных з удзелам у трэнігах, звяртайцеся па электроннай пошце [email protected].