Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак

Стажыроўкі для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашаюць на праграму стажыровак для беларускіх актывістаў_ак.

Што: прафесійны абмен для беларускіх грамадскіх актывістаў_ак

Дзе: Літва, Польша, Грузія

Калі: 1 лістапада 2022 – 30 сакавіка 2023

Хто можа падавацца: актывісты_кі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і з-за мяжы. Заяўка падаецца ад імя вашай арганізацыі.

Дэдлайн падачы заявак: 30 верасня 2022 г.

Пра праграму

Стажыроўкі накіраваныя на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і пераасэнсаванне беларускімі актывістамі_камі сваёй дзейнасці.

У якасці прымаючай арганізацыі можна разглядаць замежныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць у той жа сферы, што і ваша арганізацыя, і беларускія перамешчаныя/часткова перамешчаныя арганізацыі. 

Калі вы дакладна ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку – вам неабходна атрымаць ад іх згоду і пасля запоўніць форму на ўдзел у праграме. 

Калі вы яшчэ не вызначыліся ці не ведаеце, у якой арганізацыі можна прайсці стажыроўку – вы можаце запоўніць нашу анкету без пазнакі арганізацыі, а мы дапаможам яе адшукаць. 

Стажыроўкі пройдуць у Літве, Польшчы і Грузіі (магчымы і іншыя краіны пры дадатковым абгрунтаванні).

Ад кожнай арганізацыі ў стажыроўцы прымаюць удзел 2 чалавекі (1 з Беларусі і 1 рэлакаваны/ая, аднак у некаторых выпадках магчымыя выключэнні). 

Стажыроўка разлічаная на 20 дзён. Пры патрэбе магчымыя сумяшчэнні анлайн і афлайн фарматаў праходжання стажыроўкі.

Размеркаванне часу і вызначэнне фармату праходжання стажыроўкі (цалкам вочнае або часткова дыстанцыйнае) вызначаецца арганізацыяй, якая прымае стажораў.

Якія выдаткі пакрывае праграма

Для ўдзельнікаў_ніц праграма кампенсуе расходы на транспарт, пражыванне, харчаванне, сувязь, страхоўку, тэсты на COVID і выдаткі на вакцынацыю (пры неабходнасці), мясцовы транспарт. 

Што чакаецца ад арганізацыі, якая прымае стажораў_ак?

Мы чакаем, што прымаючая арганізацыя:

  • абмяркуе і ўхваліць план удзельніка_цы праграмы і будзе спрыяць яго рэалізацыі;
  • пры неабходнасці прадаставіць запрашэнне і іншыя дакументы для кандыдата_кі;
  • прадаставіць асабістае настаўніцтва і працоўную прастору;
  • падзеліцца ведамі і досведам.

Каляндар праграмы:

  • дэдлайн падачы заявак: 30 верасня 2022 г.;
  • да 10 кастрычніка ўсе заяўнікі_цы атрымаюць адказы; 
  • найранейшы час пачатку стажыровак: 1 лістапада 2022 г..;
  • стажыроўкі павінны быць скончаныя не пазней за 30 сакавіка 2023 г..;
  • працягласць кожнай стажыроўкі: не больш за 20 дзён.

Як падацца

Калі вы ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку:

  • дамаўляецеся з арганізацыяй самастойна;
  • запаўняеце анлайн-заяўку;
  • чакаеце вынікаў адбору.

Калі вы не ведаеце, у якой арганізацыі хочаце прайсці стажыроўку ці не атрымалі згоды ад арганізацыі, з якой дамаўляліся:

Якія заяўкі атрымаюць падтрымку

Заяўнікі_цы павінны мець дакладнае ўяўленне аб тым, чаго яны хочуць дасягнуць у ходзе запланаванай стажыроўкі. Яны могуць прапанаваць у сферы зацікаўленасці сваёй арганізацыі, над якой будуць працаваць з прымаючай арганізацыяй.


Калі ў вас засталіся пытанні – пішыце на [email protected]