Лічбавая бяспека: кансультатыўная падтрымка
Беларуская нацыянальная платформа форуму грамадзянскай супольнасці разам з партнёрамі абвяшчае пра магчымасць атрымання кансультатыўнай падтрымкі для актывістаў грамадзянскай супольнасці па тэме “Лічбавая бяспека”.
Дапамога ў межах праекта “Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23” накіравана на:
- арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасьці
- актывістаў і актывістак, якія працягваюць сваю дзейнасьць у Беларусі ці па-за межамі Беларусі
У межах дапамогі аказваюцца наступныя паслугі:
- кансультацыі па лічбавай бяспецы: індывідуальныя і групавыя
- тэматычныя трэнінгі па лічбавай бяспецы: карпаратыўныя для арганізацый, ініцыятыў і каманд
- тэматычныя для зборных груп (бяспечная камунікацыя, бяспечнае захоўванне інфармацыі, бяспека інфармацыі і сродкі шыфравання, базавыя наладкі сістэмы, паролі і бяспека ў сетцы, надзейныя паролі, VPN сэрвісы, мабільная бяспека і мэсэнджэры і г.д.)
- для пачаткоўцаў (ахоплівае базавыя навыкі лічбавага выжывання)
- для прасунутых
Падтрымка аказваецца на падставе заявак, якія будуць разгледжаны спецыяльнай камісіяй.
Па пытаннях пішыце на пошту [email protected]. У тэме паведамлення трэба пазначыць «Лічбавая бяспека».