Псіхалагічная дапамога для беларускіх актывістаў_ак

Псіхалагічная дапамога для беларускіх актывістаў_ак

Беларуская нацыянальная платформа і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” разам з партнёрамі абвяшчаюць пра магчымасць аказання псіхалагічнай і псіхіятрычнай падтрымкі для актывістаў_ак грамадзянскай супольнасці.

Дапамога ў межах праекта “Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-2023” накіравана на актывістаў_ак, якія: 

  • знаходзяцца пад ціскам або пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускага палітычнага рэжыму; 
  • адчуваюць псіха-эмацыйнае выгаранне 
  • якім патрабуецца псіхалагічная, псіхатэрапеўтычная дапамога і падтрымка

У межах дапамогі кампенсуюцца наступныя выдаткі: 

  • індывідуальная псіхалагічная падтрымка 
  • групавая псіхалагічная падтрымка 
  • кансультацыя псіхіятра_кі/псіхатэрапеўта_кі 

Падтрымка аказваецца на падставе заявак, якія будуць разгледжаны адмысловай камісіяй. 

Каб падаць заяўку на падтрымку, трэба даслаць запоўненую форму.

Дадзеную форму можна запоўніць на беларускай ці рускай мове.

Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту [email protected]. У тэме паведамлення трэба пазначыць “Псіхалагічная дапамога».