Шукаем асістэнта_ку па адукацыйных праграмах

Шукаем асістэнта_ку па адукацыйных праграмах

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае асістэнтку ці асістэнта па падрыхтоўцы і рэалізацыі адукацыйных праграм для моладзі! 

Абавязкі: 

  • камунікацыя з удзельніца_камі адукацыйных мерапрыемстваў;
  • пастаянная камунікацыя з камандай РАДА па пытаннях адукацыйных праграм; 
  • дапамога ў пошуку ментараў і ментарак, трэнераў і трэнерак, камунікацыя з імі;
  • распаўсюд інфармацыі пра адукацыйныя праграмы РАДА;
  • дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў;
  • падрыхтоўка справаздач пасля мерапрыемстваў.

Неабходныя якасці кандыдатаў_ак: 

  • гнуткасць і здольнасць хутка адаптавацца да сітуацыі; 
  • стрэсаўстойлівасць і soft skills для працы ў камандзе;
  • веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў; 
  • вітаецца досвед працы ў праектнай дзейнасці ці арганізацыі мерапрыемстваў, працы з адукацыйнымі праграмамі.

Умовы: 

  • праца на 50% занятасці; 
  • знаходжанне ў Вільне, Літва ці магчымасць частых наведванняў для працы. На жаль, мы шукаем людзей, якія зараз не ў Беларусі.

Калі ласка, запоўніце форму заяўкі па спасылцы да 15 лістапада.

Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаны на сумоўе. Магчыма трэба будзе выканаць невялікае тэставае заданне перад сумоўем.

Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected]