Інтэнсіў па візуальных навыках RADAvisual 2.0
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае інтэнсіў па візуальнаму мастацтву для моладзевых актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый і ініцыятыў RADAvisual 2.0.
Мэта курса – падвысіць візуальныя кампетэнцыі актывістаў і актывістак, каб ваш візуал дапамагаў і падкрэсліваў вашы мэты і каштоўнасці.
Для каго?
Праграма разлічана на пачаткоўцаў, хто хоча пазнаёміцца з правіламі дызайну і базавымі навыкамі па яго стварэнні. Пасля праходжання адукацыйнага курса ў вас будзе магчымасць распрацаваць уласны візуальны міні-праект. Што гэта можа быць? Напрыклад, серыя публікацый/картак на сацыяльна важную тэму, чэк-лісты і іншае.
Каляндар курса
Заняткі будуць праходзіць па суботах, пачынаем 26 лістапада.
Важна ацаніць свае магчымасці па часе – працягласць заняткаў 3,5 гадзіны (з 12:00 да 15:30 па менскім часе).
- 1 занятак – 26 лістапада
Адаптацыя кантэнту пад розныя сацыяльныя сеткі
Візуальны сторытэлінг: як распавесці гісторыю з дапамогай візуала
- 2 занятак – 3 снежня
Асноўныя правілы дызайну, якія дапамогуць не рабіць базавыя памылкі
Кампазіцыя: як размясціць элементы
- 3 занятак – 10 снежня
Шрыфт: як ён уплывае на ўспрыманне інфармацыі
Палітра: як падабраць колеры і спалучаць іх паміж сабой
- 4 занятак – 17 снежня
Як рабіць сторыс, на якія будуць рэакцыі
Стварэнне кароткіх відэа: Reals і TikTok
Курс пройдзе анлайн. Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падпіску на Canva Pro на тры месяцы.
Дызайн – гэта пра спробы і памылкі, а таксама практыку – таму на курсе прадугледжана хатняе заданне. У вас будзе магчымасць прымяніць інфармацыю з заняткаў і атрымаць зваротную сувязь ад трэнераў і трэнерак.
Хачу на курс!
Дэдлайн падачы заяўкі – 22 лістапада ўключна.
Адказ пра ўдзел у курсе мы дашлём 23 лістапада.
Па ўсіх пытаннях смела пішыце на [email protected]
Раім пагартаць старонкі канспектаў з першага курса RADAvisual. Як рабіць якасныя рассылкі, як карыстацца і ствараць дызайны ў Canva, як хутка і якасна рабіць інфаграфіку – усё там!