Ці магчыма міграцыя без дыскрымінацыі?
Прыходзьце на майстэрню форум-тэатру, прысвечанай тэме міграцыі і дыскрымінацыі на тэрыторыі “новых дамоў”, каб разам асэнсаваць наш вопыт!
Форум-тэатр — гэта фармат імправізацыйнага тэатра, які выдатна падыходзіць для асвятлення важных тэм і абмеркавання нашых правоў. Падчас мерапрыемства кожны і кожная атрымліваюць магчымасць паўдзельнічаць у пастанове на сацыяльна важную тэму. Гэта дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю, адчуць яе і знайсці выйсце.
У праграме:
- утульная атмасфера для абмеркавання, што з намі адбываецца ў эміграцыі і як гэта ўплывае на стаўленне да сябе, сяброў і родных.
- імправізацыйныя гульні, тэатральныя тэхнікі і тэорыя асноў правоў чалавека.
Папярэдні тэатральны вопыт НЕ патрабуецца! Нягледзячы на тое, што мы ствараем спектакль і выкарыстоўваем для гэтага тэатральныя тэхнікі, на першае месца мы вылучаем абмеркаванне сацыяльных праблем, а не акцёрскія навыкі.
Вынікам нашай працы стане форум-спектакль – адкрытая пастаноўка, дзе гледачы і глядачкі змогуць самі выйсці на сцэну і разам з намі змяняць сюжэт. Калі ў вас няма магчымасці паўдзельнічаць у майстэрні, але тэма з’яўляецца актуальнай для вас, запрашаем вас наведаць толькі пастанову!
Дзе: Варшава, Польшча.
Калі: 13-15 студзеня, 11:00-18:00.
Мова: беларуская, руская. Уваход вольны па рэгістрацыі да 12 студзеня 18:00
Можна далучыцца толькі да прагляду форум-спектакля, 15 студзеня (нядзеля), 18:00, па рэгістрацыі.
Арганізатары: ініцыятыва “Адчуй”, прастора прадастаўлена Рухам Беларускай Салідарнасці, дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі.