Палітра. Як падабраць колеры і спалучаць іх паміж сабой
Сувязь паміж колерам і эмоцыямі — адзін з самых важных аспектаў добрага дызайну. Правільная колеравая палітра можа матываваць людзей, абуджаць цікавасць, завабліваць даступнасцю або дзёрзкасцю, у той час як няправільна падабраныя колеры могуць адштурхнуць патэнцыйную аўдыторыю яшчэ да таго, як яна стане зацікаўленая ў тым, што вы робіце.
Выбар правільнай колеравай палітры — гэта і мастацтва, і навука. Калі справа даходзіць да распрацоўкі першапачатковай палітры, вы павінны ўлічваць свае інстынкты разам з правіламі дызайну, а затым тэставаць зноў і зноў, пакуль не пераканаецеся, што колеравая палітра дапамагае вам дасягнуць агульнай мэты акаўнта.
Як выбраць колер
Пастаўце колеру задачу
Трапіўшы на гэты сайт, ці адчуваем мы нешта? Ці ўзнікае ў нас пачуццё, што гэты сайт нам нешта абяцае? Ці ёсць мэта ў гэтага дызайну?
Працаваць з псіхалогіяй колеру складана: акрамя эмацыйнай задачы колер павінен арганічна працаваць з іншымі складнікамі дызайну. Некарэктна сказаць, што “жоўты колер заўсёды адпавядае радасці”. На гэта ўплываюць і іншыя фактары. Але заўсёды карысна памятаць пра ўзаемасувязь эмоцый і адценняў і ўмела ўжываць апошнія.
Калі вы падбіраеце палітру для вашага акаўнта, пастарайцеся спярша апісаць прыметнікамі, як павінен успрымацца ваш профіль/сайт. Якія эмоцыі ён мусіць выклікаць? Ці мае ён на мэце болей супакоіць карыстальніка_цу, даць адчуванне прыняцця і камфорту, або ж узбурыць, заклікаць да рашучых, хуткіх дзеянняў?
Вы можаце таксама захаваць нейтральнасць, прадэманстраваць разважлівасць і рацыянальнасць праз “чыстыя” колеры. Як прыклад, сайт United Nations: дзякуючы адсутнасці кідкіх адценняў, ён дамагаецца адчування даверу і аб’ектыўнасці.
Абярыце палітру, якая пасуе для гэтай задачы
Вызначыўшыся з задачай і абдумаўшы пажаданы “настрой” акаўнта, мы наблізіліся да моманту выбару колеравай палітры. Раз дызайн у любым выпадку будзе складацца з некалькіх адценняў (як мінімум колеры фону і шрыфту), варта ўзважваць не толькі асноўны колер, але і сяброўскія да яго. У гэтым нам дапамогуць наступныя сайты:
- https://color.romanuke.com/ — тут ёсць чым натхніцца ў пошуку неабходнай палітры. Кожнаму фота адпавядаюць яго асноўныя адценні, іх баланс шмат у чым і задае настрой фотаздымку.
- https://color.adobe.com/ — дазваляе выпадкова згенераваць колеры на колеравым кругу (можна выбраць асноўны колеры і вывучыць, што рэкамендавана ў якасці сяброўскіх адценняў).
Правільна размяркуйце кампазіцыю колеру
Мы ўжо вызначылі палітру для нашага профілю, аднак на гэтым праца не заканчваецца. Выбраць добрыя адценні недастаткова: вялікую ролю іграе іх кампазіцыя ў пасце/афішы.
Існуе ўмоўная, але вельмі карысная прапорцыя:
На прыкладах гэта можна падаць так:
- Блакітны колер абраны ў якасці асноўнага. Яму адведзена больш за палову, прыкладна 60-70% афішы.
- Тэкст напісаны белым колерам. Ён і выконвае ролю дадатковага, напаўняючы каля 20-30%.
- І, нарэшце, акцэнтныя колеры (аранжавы, карычневы, фіялетавы, светла-блакітны) займаюць астатнюю прастору.
Правільнае размеркаванне кампазіцыі колеру стварае неабходнае пачуццё балансу як на афішы, так і на фота.
- Фон, які складаецца пераважна з адценняў зялёнага, нясе ролю асноўнага колеру.
- Колеры афарбоўкі гепарда маюць ролю дадатковых.
- Колеры, абраныя для тэксту, з’яўляюцца акцэнтнымі.
Разгледзім і прыклад з парушэннем кампазіцыі.
- Белы і аранжавы спаборнічаюць на афішы за ролю асноўнага колеру, што выклікае ў нас адчуванне дысбалансу, неўраўнаважанасці.
- Аранжаваму тут варта надаць болей месца, а беламу меней.
Працэс выбару колеру іграе вялікую ролю ў дызайне. Колеры робяць вялікі ўплыў на настрой і паводзіны людзей. Даследаванне, праведзенае кампаніяй color.com, паказала, што людзям патрэбна ўсяго 90 секунд, каб зрабіць падсвядомае меркаванне пра прадукт, і ад 60% до 90% гэтай ацэнкі заснаваныя на колеры.
With all this in mind, цяпер у вас ёсць усе неабходныя веды для таго, каб выбудаваць палітру для акаўнта. Пачынайце тэставаць і знайдзіце свае колеры!