Тыдзень нулявой дыскрымінацыі
Арганізацыя “ІншыЯ” абвяшчае #ZeroDiscriminationWeek, або Тыдзень нулявой дыскрымінацыі, які пройдзе з 1 па 8 сакавіка анлайн і афлайн у розных краінах.
#ZeroDiscriminationWeek – гэта тыдзень асветніцкіх дзеянняў, прысвечаных тэме дыскрымінацыі. Тыдзень прымеркаваны да 1 сакавіка – Cусветнага Дня нулявой дыскрымінацыі.
У 2023 годзе галоўная тэма Тыдня – барацьба з дыскрымінацыяй па нацыянальнасці, пашпарце, мове. З-за вайны ва Украіне і іншых канфліктаў колькасць вымушаных перасяленцаў у 2022 годзе ўпершыню дасягнула ста мільёнаў. Частка з гэтых людзей сутыкнулася з дыскрымінацыяй толькі з-за сваёй нацыянальнасці, пашпарту і/альбо мовы. У межах Тыдня мы хочам падкрэсліць недапушчальнасць такой дыскрымінацыі і неабходнасць падтрымкі і салідарнасці з вымушанымі перасяленцамі.
Галоўны спокліч тыдня – “Думаючы пра сябе, думаем пра Іншых*”.
У гэтым годзе “ІншыЯ” разам з партнёрамі і партнёркамі праводзяць шэраг анлайн і афлайн мерапрыемстваў. Сачыць за анонсамі падзей Тыдня можна на адмысловай старонцы на сайце альбо ў Instagram. Шукайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і далучайцеся!
Як яшчэ можна далучыцца да Тыдня?
- Прытрымлівацца недыскрымінацыі ў сваім штодзённым жыцці.
- Зрабіць пост супраць дыскрымінацыі і распавесці пра Тыдзень у сваіх сацсетках.
- Выкарыстоўваць у сацсетках хэштэгі #ZDW2023, #ZeroDiscriminationWeek.
- Чытаць і лайкаць пасты з адпаведнымі хэштэгамі.
- Падтрымаць ахвяраваннем мясцовыя арганізацыі, якія вядуць барацьбу з дыскрымінацыяй.
- Правесці сваё мерапрыемства, інфакампанію або стварыць іншы прадукт і прэзентаваць падчас Тыдня 1-8 сакавіка.
- Падпісацца на інстаграм Іншых, каб сачыць за недыскрымінацыйнымі актыўнасцямі не толькі падчас Тыдня, але і пасля яго.
Чаму гэта важна?
Вы можаце змяніць сітуацыю!
З дапамогай сваіх актыўнасцяў мы не толькі распавядаем пра віды і наступствы дыскрымінацыі, але і даем слова тым, хто пакутуе ад яе. Дыскрымінацыя можа быць нябачнай, несістэматычнай, выпадковай, але моцна ўплываць на стан пацярпелых. Таму так важна пра яе казаць, каб людзі не адчувалі сябе пакінутымі сам-насам са сваімі хваляваннямі, выключанымі з грамадства, самотнымі.
Адзін невялікі ўчынак, рэпост або слова можа паўплываць на сітуацыю! Дапамагчы зможа не толькі само выказванне ў сітуацыях, калі адбываецца несправядлівасць, але і разуменне таго, якія ўчынкі і словы з’яўляюцца дыскрымінацыяй.
Па ўсіх пытаннях адносна Тыдня вы можаце звяртацца на пошту [email protected]
*Іншы — гэта любы, хто не я. Іншы патрэбны нам для камунікацыі, якая з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця і нашых патрэбаў. Для якаснай камунікацыі нам важна прызнаць Іншага паўнавартасным партнёрам_кай і прызнаць яго/яе права быць адрозным ад нас.