Заява моладзевых саветаў у сувязі з законам “Аб празрыстасці дзейнасці замежных агентаў” у Грузіі

Заява моладзевых саветаў у сувязі з законам “Аб празрыстасці дзейнасці замежных агентаў” у Грузіі

Мы, нацыянальныя моладзевыя рады Беларусі (RADA), Малдовы (CNTM), Украіны (NYCU) і Азербайджана (NAYORA), ад імя cеткі нацыянальных моладзевых саветаў рэгіёну Усходняга партнёрства, выказваем нашу салідарнасць з моладзю Грузіі, моладзевымі арганізацыямі і Нацыянальнай моладзевай радай Грузіі ў іх барацьбе за свабоду і дэмакратыю супраць закона “Аб празрыстасці дзейнасці замежных агентаў”. Грамадзянская супольнасць выконвае жыццёва важную ролю па падтрымцы дэмакратычных каштоўнасцяў, а дадзены закон парушае асноўныя правы чалавека і пагражае свабодзе і дэмакратыі.

6 сакавіка закон “Аб празрыстасці дзейнасці замежных агентаў” быў прыняты ў першым чытанні  76 чальцамі Грузінскага Парламента. Закон, праз свой характар, можа ўяўляць сур’ёзную пагрозу для грамадзянскай супольнасці Грузіі, што выклікала шырокія пратэсты на вуліцах Тбілісі, дзе тысячы ўдзельнікаў сабраліся каля будынка Парламента, каб выказаць сваю нязгоду з прарасейскім заканадаўствам.

Мы лічым, што закон (у выпадку прыняцця) можа аказаць істотны негатыўны ўплыў на грамадзянскую супольнасць Грузіі, у тым ліку на недзяржаўныя арганізацыі і палітычную апазіцыю. Мы цалкам падтрымліваем грузінскі народ у яго барацьбе за сваі правы і свабоды праз мірныя дэманстрацыі і сходы. Мы падкрэсліваем, што прыняцце такога закона было б значным крокам назад на шляху далучэння Грузіі да Эўразвяза, і можа быць разгледжана як пераемнасць ад Расіі, дзе падобнае заканадаўства выкарыстоўваецца ў якасці інструмента рэпрэсій і кантролю над грамадзянскай супольнасцю. Прыняццё падобных законаў у іншых краінах было прызнана ў якасці сродку скарачэння прасторы для дзейнасці грамадзянскай супольнасці і негатыўна ўплывае на грамадства ўвогуле.

Мы хацелі б падкрэсліць, што паліцыя Грузіі выкарыстоўвала цэлы шэраг метадаў барацьбы з масавымі беспарадкамі, улічвая светлашумавыя гранаты, вадамёты і слёзатачывы газ, у некаторых выпадках адначасова, што з’яўляецца парушэннем міжнароднага права. Акрамя таго, паведамлялася, што ў некаторых выпадках паліцыя не папярэджвала дэманстрантаў аб прымяненні сілы. Таксама, за апошнія некалькі дзён мелі месца шматлікія выпадкі арыштаў. Асацыяцыя маладых юрыстаў Грузіі таксама адзначыла, што шмат адвакатаў не змаглі звязацца са сваімі кліентамі пасля гэтых арыштаў.

Нам стала вядома, што 9 сакавіка кіруючая партыя ў Грузіі адклікала законапраект аб замежных агентах пасля двух дзён пратэстаў моладзі. Аднак важна адзначыць, што сітуацыя па-ранейшаму захоўваецца напружанай і патрабуе сталай увагі. Мы заклікаем Урад Грузіі паважаць правы грамадзянскай супольнасці, СМІ і асобных людзей выказваць свае погляды і меркаванні, не асцерагаючыся рэпрэсій. Мы падтрымліваем намаганні грузінскай моладзі па будаўніцтве свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны і настойліва заклікаем грузінскіх моладзевых актывістаў і грамадзянскую супольнасць працягваць свае мірныя і негвалтоўныя пратэсты для абароны сваіх правоў. 

Мы разумеем, што ўдзел у пратэстах можа прывесці да пэўных рызык; таму мы заклікаем удзельнікаў пратэстаў надаваць прыярытэтную ўвагу бяспецы, прытрымліваючыся кіраўніцтва па бяспецы, прадстаўленаму Беларускім Хельсінкскім камітэтам.


  • Мы заклікаем дэлегацыю Еўрапейскага Звяза, міжнародныя арганізацыі і амбасады ў Грузіі сачыць і падтрымліваць дэмакратычны шлях развіцця Грузіі і забяспечыць вырашаючую ролю моладзевых арганізацый у гэтым працэсе.
  • Мы заклікаем іншыя зацікаўленыя бакі і людзей з усяго свету прадэманстраваць сваю падтрымку і салідарнасць з моладдзю і грамадзянскай супольнасцю Грузіі, выказваючы сваё меркаванне ў сацыяльных сетках і праз мірныя акцыі ў сваіх краінах.

Мы салідарныя з народам Грузіі ў гэты крытычны момант і лічым, што грузінская моладзь і грамадзянская супольнасць адыгрываюць вырашальную ролю ў забеспячэнні дэмакратыі і правоў чалавека ў краіне. Мы будзем і надалей абараняць вашыя правы і свабоды як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.