Акадэмія новай беларускай дыпламатыі

Акадэмія новай беларускай дыпламатыі — гэта адукацыйны курс Цэнтра новых ідэй, прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі.
Мэты навучальнай праграмы — даць разуменне ўмоваў фармавання і цяперашняга стану знешняй палітыкі Беларусі і развіць навыкі неабходныя для самастойнага прасоўвання беларускай павесткі ў міжнародным асяроддзі
Чаму гэты курс патрэбен цяпер?
Беларусь, як і ўвесь рэгіён, стаіць на раздарожжы, у гістарычнай перспектыве эпоха Лукашэнкі набліжаецца да канца. У прыватнасці, вайна Расіі супраць Украіны паказала, што знешняя палітыка яго рэжыму, заснаваная на лавіраванні паміж Расіяй і Захадам, скончылася. Хто б ні ўзначаліў Беларусь далей, знешнюю палітыку давядзецца ствараць з нуля. Больш за тое, спатрэбяцца новыя лідаркі і лідары, якія змогуць распрацаваць і весці гэтую палітыку.
Для каго?
Чакаюць маладых лідараў і лідарак ад 18 да 35 гадоў, якія цікавяцца знешняй палітыкай і займаюцца грамадскай/журналісцкай дзейнасцю.
Праграма
Адукацыйны курс стартуе 21-га сакавіка і завяршаецца 11 траўня. Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве) – падрабязней па спасылцы.

А вось тут вы можаце даведацца, як будаваць эфектыўную камунікацыю ў камандзе і працаваць з матывацыяй і прафілактыкай выгарання — на курсе “Акадэміі Першых”.