EU4Belarus – SALT: конкурс на атрыманне стыпендый

EU4Belarus – SALT: конкурс на атрыманне стыпендый

Праграма «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» абвяшчае конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў_чыц, выкладчыкаў_чыц і дактарантаў_ак, якія пацярпелі ад рэпрэсій або якім пагражаюць рэпрэсіі ў сувязі з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. 

Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх акадэмічных інстытуцыях.

  • Калі: Ад трох да шасці месяцаў у перыяд з 1 кастрычніка 2023 года да 1 жніўня 2024 года. 
  • Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС. 
  • Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследавання ва Універсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збор неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі. 

Дэдлайн: 30 чэрвеня 2023 года. 

Больш інфармацыі пра магчымасці і ўмовы стыпендыі